Слова пра сябра. Сёння роўна год, як няма сярод нас Валерыя Драздова.

Сябра, журналiста, чалавека. Яго не хапае нашаму рэдакцыйнаму калектыву, у якiм ён працаваў з дня заснавання “Народнай газеты”. Быў аглядальнiкам, затым — намеснiкам галоўнага рэдактара i выканаўчым дырэктарам.
Валерый не любiў кабiнетнай цiшы. Ён пастаянна знаходзiўся ў вандроўках па рэспублiцы. Пасля з’яўлялiся шчырыя радкi пра суайчыннiкаў, прыгажосць чалавечай душы, непаўторнасць родных краявiдаў.
Сваiм прыкладам — цi ў час вучобы на журфаку, цi ў рэдакцыi “Трактара”, “Сельской газеты”, “Народнай газеты” цi менавiта ў жыццi ён умеў натхнiць i сябе, i сяброў на ўчынак, добрую справу. За ўпартасць i непасрэднасць хтосьцi яго паважаў, хтосьцi зайздросцiў...
Каб не трагiчны выпадак на аўтатрасе каля Лёзна, было б яшчэ шмат сустрэч у чытачоў з Валерыем Драздовым на старонках яго любiмай “Народнай”.
Засталiся ўзнёслыя радкi ў беларускiх, расiйскiх i еўрапейскiх выданнях, дакументальныя кiнастужкi, нарысы ў лiтаратурных зборнiках. Ён марыў зрабiць шмат чаго для газеты, для сваёй Гарадоччыны, сям’i, сяброў i заўсёды лiчыў, што не напiсаў яшчэ свайго галоўнага аўтыкула...
Мы не забылi пра цябе, Валерый. Твой вобраз, твая ўсмешка назаўсёды застануцца ў памяцi тых, з кiм ты вучыўся, працаваў, iшоў па жыццi. I абавязкова дапiшам тое, што не паспеў зрабiць сам.
P.S.
Выйшаў чарговы том кнiгi “Памяць. Гарадоцкi раён”, дзе ў раздзеле “Нарадзiлiся на Гарадоччыне” старонка 719-я прысвечана жыццю i творчаму шляху журналiста В.Ф.Драздова: бiяграфiя, асабiсты ўспамiн, урывак з нарыса-ўспамiна кiнарэжысёра Уладзiмiра Арлова. Там ёсць радкi пра Валерыя: “Чалавек дазваляў дакрануцца да патаемнага, самага святога, што насiў у душы”.
Рыса характару, якая ўласцiва не кожнаму.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter