Слізкая праца

З галалёдзіцай у дварах Мінска змагаюцца тысячы рабочых

З галалёдзіцай у дварах Мінска змагаецца больш за пяць тысяч рабочых па комплекснай уборцы.

Першы снег і галалёдзіца, з-за якіх некаторыя гараджане ўжо паспелі паспрабаваць сябе ў ролі спартсменаў-фігурыстаў, прыбавілі працы і камунальнікам.

— Нашы рабочыя пераведзены на зімовы рэжым і працуюць з 6.00 да 10.00 і з 12.10 да 15.10, — расказвае Маргарыта Язінская, начальнік аддзела добраўпарадкавання, санітарнага стану і працы з насельніцтвам Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі. — Цяпер яны не толькі ўбіраюць смецце ў пад’ездах і на тэрыторыі ля дамоў, але і пасыпаюць пяском дваровыя дарожкі. Аднак асаблівага аўралу мы пакуль не адчуваем — усё ж такі снегу выпала не вельмі шмат.

А вось спецыялісты, якія сочаць за гарадскімі магістралямі, працуюць у кругласутачным рэжыме.

— У сераду гарадскія дарогі пасыпалі і чысцілі ад першага снегу 300 рабочых, разам з імі з галалёдзіцай змагаліся 400 адзінак тэхнікі, — расказваюць у мінскім «Гаррэмаўтадоры».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter