Скарбы з гарышча

На Бярэзіншчыне будзе створаны гісторыка-краязнаўчы музей

На Бярэзіншчыне працуюць над стварэннем гісторыка-краязнаўчага музея.

Край гэты багаты на гістарычныя падзеі, цікавых людзей, мае адметныя культурныя і побытавыя традыцыі. Краязнаўцы і проста зацікаўленыя людзі змаглі сабраць нямала экспанатаў, якія сведчаць аб гэтым. А новы музей дазволіць убачыць усё паслядоўна і ў комплексе. Яго стваральнікі за¬прасілі далучыцца да цікавай і патрэбнай справы ўсіх жыхароў Бярэзіншчыны, а гэта значыць, што кожны мае магчымасць зрабіць у яе свой унёсак. Раённая акцыя нават і назву такую атрымала — «Створым музей разам, альбо Скарбы з гарышча». Канечне, вобразна, але, як паказвае вопыт, менавіта на гарышчах і ў іншых зацішных месцах захоўваецца нямала прадметаў даўніны, якія могуць уяўляць мастацкі інтарэс.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter