Чему на самом деле нужно учить детей в школах

Скарбонка адвечных каштоўнасцей

Два да аднаго — прыкладна такая ў нашай краіне статыстыка шлюбаў і разводаў. Гэта значыць, у палове выпадкаў моцныя сувязі не вытрымліва-юць і рвуцца. Прычым такая сітуацыя назiраецца ўжо больш за два дзясяткі гадоў. Статыстыка, уласна, не самая радасная. Як разарваць гэтае кола? І ці магчыма гэта ў прынцыпе?

фото unmcoc.org

«Інстытут сям’і памёр», — абурана кажуць адны. Маўляў, адзін з кітоў, на якім некалі трымалася ячэйка грамадства, — эканамічна залежнае становішча жанчыны, так бы мовіць, адправіўся ў свабоднае плаванне. Іншыя кажуць, усё мяняецца: свет змяняецца і сям’я змяняецца разам з ім. Што ж, быццам бы не паспрачаешся.

З экрана, з міжнародных навін і зусім можна запазычыць масу іншай «сучаснай» інфармацыі, пачынаючы ад бясполага выхавання дзяцей, канчаючы своеасаблівым трактаваннем бацькоўства. Шэраг краін прапануюць цэлыя пералікі шлюбных варыяцый, пачынаючы ад традыцыйных i заканчваючы тымі, у якіх могуць быць аднаполыя грамадзяне. Вядома, мы ад гэтага далёкія, але у нас свае адметнасцi. Пра гэта сведчаць і шматлікія сацыялагічныя даследаванні: часта, рэгіструючы шлюб, мы ўжо трымаем развод у розуме. Аказваецца, каля 90 працэнтаў грамадзян лічаць свае сем’і паспяховымі, таму што ёсць так званая свабода разводаў. Няма неабходнасці жыць у дрэнных адносінах, тлумачаць сацыёлагі. Дык няўжо нашы бабулі і дзядулі, пазбаўленыя такой свабоды, так ужо дрэнна жылі?

Цікава, што згодна з даследаваннямі ў розныя адрэзкі жыцця шчасце мы бачым па-рознаму. Да 25 гадоў у аснове стаяць адносіны з бацькамі. У старэйшай групы, якая пабралася шлюбам, заводзіць дзяцей, да важных складальнікаў дабрабыту дадаюцца адносіны з дзецьмі, мужам, матэрыяльныя пытанні. Ад 45 да 60 — усё тое ж, але без праблем з дзецьмі. Пасля 60 гадоў шчасце заключаецца толькі ў партнёры. Прычым, перакананыя даследчыкі, канфлікты шчасцю не перашкода, а спосаб камунікацыі і вырашэння праблем. Так што не сварымся мы, а зносіны наладжваем. З іншага боку, менавіта зацяжныя канфлікты становяцца прычынай разводаў.

Зрэшты, тыя ж псіхолагі прызнаюць і іншы аспект: няўдачы многіх сем’яў крыюцца ў простым невуцтве. Прасцей кажучы, не навучылі нас, як правільна будаваць  сям’ю і адносіны ў ёй. Вось і жывём мы па натхненні. Або, што яшчэ горш, цягнем за сабой увесь цяжкі груз памылак сваіх бацькоў.

Школы сем’яў і маладых бацькоў былі і да гэтага часу. Нават у ВНУ. Але часцей за ўсё існавалі і існуюць яны пры псіхалагічных службах. А хадзіць да псіхолага сорамна, так і сёння лічаць многія. Ды і пазнавата. Спазнаваць азы сям’і, кажуць многія эксперты, патрэбна яшчэ ў школе, тэхнікуме... З гэтага года вучэбная праграма «Асновы сямейнага жыцця», няхай і факультатыў, будзе даступная навучэнцам 9—11-х класаў. Задач Міністэрства адукацыі ставіць шмат. І гаворка не толькі пра сямейныя каштоўнасці, але і пра гісторыю сваёй сям’і, якую сёння не кожны ведае.

Напрыклад, дзевяцікласнікі вывучаць раздзел «Сям’я як сацыяльны інстытут», які прадугледжвае вывучэнне сям’і з пункта гледжання заканадаўства. Акрамя таго, хлопцы і дзяўчаты змогуць пагаварыць пра розніцу паміж традыцыйнай і сучаснай сям’ёй, гармонію шлюбных адносін. А вось ужо адзінаццацікласнікаў чакае раздзел «Сям’я і дзеці», дзе можна абмеркаваць праблемы адаптацыі маладых мужа і жонкі да ўмоў сумеснага жыцця, планаванне сям’і, нараджэнне дзяцей, ролю ў іх выхаванні.

Папярэджаны — значыць, узброены, гаворыць народная мудрасць. Відавочна, што школьны факультатыў не стане панацэяй. Але, магчыма, цяпер у маладых людзей з’явіцца шанц падыходзіць да шлюбу больш свядома. І калі не забываць, што за лічбамі статыстыкі стаяць людзі, хочацца верыць: паламаных лёсаў стане крыху менш. 

arteaga@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter