Более 300 экспонатов с изображениями столицы можно будет увидеть на выставке в Минской ратуше

Сімвалы горада

Выстава «Вобразы Мінска», якая адкрыецца ў Мінскай гарадской ратушы 14 верасня, аб'яднае больш за тры сотні разнастайных экспанатаў. Сэрца экспазіцыі — пейзажы Барыса Аракчэева, Георгія Паплаўскага, Уладзіміра Тоўсціка, Леаніда Шчамялёва. Вобразы горада ў творах мастакоў — асаблівая старонка гісторыі Мінска. Палотны захоў­ваюць атмасферу горада, зменлівасць яго прасторы і часу.

Больш за 300 экспанатаў з вобразамі сталіцы можна будзе ўбачыць на выставе ў Мінскай гарадской ратушы.

Цікавая частка выставы — інтэрпрэтацыя гарадской прасторы ў матэрыяльных прадметах: на манетах, купюрах, паштоўках, узнагародах, фарфоры. Так, калекцыя вырабаў Мінскага фарфоравага завода прадстаўлена разнастайнымі статуэткамі 1950—1990-х гадоў, вазамі 1940—2000-х, піўнымі куфлямі, паведамляе minskmuseum.by. Упершыню экспануецца збор фарфоравых бутэлек 1960—1990-х гадоў ад спіртных напояў. Прадметы дэкарыраваны роспісам з выявай гарадскіх пейзажаў, прысвечаны розным юбілейным датам мінскай гісторыі.
minskmuseum.by


Нумізматычны збор — гэта юбілейныя і памятныя манеты Нацыянальнага банка, а таксама розных гарадскіх прадпрыемстваў. На срэбры адчаканены такія сталічныя архітэктурныя славутасці, як Акадэмія навук, Нацыянальны банк, чыгуначны вакзал, плошча Перамогі і іншыя.

Калекцыя баністыкі прадстаўлена грашовымі знакамі перыяду незалежнай Рэспублікі Беларусь 1990-х гадоў, а таксама білетамі латарэй 1970—1980-х. Дзяржаўная сімволіка і гарадская архітэктура ўпрыгожваюць купюры наміналам ад аднаго рубля да пяці мільёнаў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter