На Шумилинщине по случаю окончания жатвы приветствовали сельчан, тех, кто умеет работать на земле и имеет отличные успехи

Сімвал багацця і гасціннасці

СВЯТА стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням раённай улады, Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Віцебскага камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні. 

Дзея адбылася ў сельскім Цэнтры культуры і адпачынку аграгарадка Мікіціха. Сюды былі запрошаны лепшыя хлебаробы раёна, прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый усіх прадпрыемстваў раёна. Прыехаў старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў. 

Аграномы Алеся АНТОНАВА і Вольга КАРАЛЁВА ўручаюць каравай Мікалаю ЛАБУШАВУ.

Яму галоўныя аграномы Алеся Антонава з КУСГП «Сіроцінскі» і Вольга Каралёва з сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» ўручылі каравай з зерня новага ўраджаю — галоўны сімвал багацця, дабрабыту і гасціннасці. У сваю чаргу Мікалай Аксёнавіч павіншаваў вяскоўцаў са святам і адзначыў, што такое мерапрыемства змагло адбыцца перш за ўсё дзякуючы дбайным рукам хлебаробаў і іх здабыткам, якіх аб’ядналі не толькі праца на зямлі, але і прафесійныя саюзы. За асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Мікалай Аксёнавіч уручыў лепшым механізатарам граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Многія ўзнагароджаны падзякамі Рэспубліканскага камітэта прафесійнага саюза работнікаў АПК.

Усіх прысутных і ўдзельнікаў мерапрыемства прывітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў. Лепшым камбайнерам, вадзіцелям, аграномам, механізатарам ён уручыў ганаровыя граматы райвыканкама і ганаровыя граматы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

А старшыня Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Міхаіл Прыдыбайла і в. а. старшыні абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Маргарыта Іванчанка ўшанавалі лепшых падзякамі аблвыканкама і ганаровымі граматамі абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК. 

Ігрой на баяне, цымбалах, скрыпцы, гітары, дудзе, жалейцы і іншых інструментах, а таксама народнымі песнямі і танцамі парадавалі ўдзельнікі Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята». 

Ларыса ЗАЙЦАВА

Фота аўтара 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter