Выпадак у паліклініцы

Шырока заплюшчаныя вочы

Выпадак адбыўся ў паліклініцы, дзя я чакала сваёй чаргі на прыём да доктара
Выпадак адбыўся ў паліклініцы, дзя я чакала сваёй чаргі на прыём да доктара. Побач са мной сядзела маладая мама з дзіцём. Дзяўчынцы на выгляд было ўсяго гады чатыры. Спачатку яна пакорліва сядзела на каленях у матулі, якая ўсё нешта чытала ў сваім навамодным велізарным смартфоне. Праз некаторы час непаседліваму дзіцяці стала сумна, і дзяўчынка пачала хадзіць па калідоры. Маці ўзняла галаву і папярэдзіла дачку: «Будзь асцярожна». А пасля зноў уткнулася носам у свой гаджэт.

Раптам дзяўчынка загаласіла. Маці падняла галаву — дзіця ляжала на падлозе. Аказваецца, дзяўчынка стаяла каля дзвярэй кабінета лекара якраз у той час, калі адтуль выходзіў пацыент. Ад удару яна пахіснулася і ўпала на плітку. Маці падбегла да яе і пачала супакойваць. А потым рэзка накінулася на пацыента, які знарок тузануў дзіця: «Куды вы толькі глядзіце?»

Хто ж тут вінаваты: маці дзяўчынкі або чалавек, які выйшаў з кабінета? Ці ж гэта сітуацыя ўвогуле — воля выпадку, які не заслугоўвае асаблівай увагі. Я ж асмелюся абвінаваціць… маці. Калі б яна глядзела не ў смартфон, а на дзіця, то…

Ужо не першы раз я назірала, калі бацькі сядзяць у сваіх гаджэтах і зусім не звяртаюць увагу на тое, чым заняты іх дзеці. На тыя ж дзіцячыя пляцоўкі хлопчыкі і дзяўчынкі быццам бы прыходзяць з мамай, а насамрэч атрымліваецца, што яны гуляюць самі па сабе. І мы яшчэ потым здзіўляемся, чаму дзеці нястомна сядзяць у сваіх тэлефонах, камп’ютарах, планшэтах. Якія могуць быць прэтэнзіі да дзетак, калі такі прыклад ім паказваюць бацькі?!

Кацярына СТРЭЛЬМАКОВА, г. Бабруйск
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter