Што на патэльню, што на продаж

Па меркаваннi прафесійных лесаводаў і дапытлівых вяскоўцаў, паўночныя лясы сёлета не надта багатыя на чарні-цы і брусніцы. Але гэта не азначае, што старанныя і кемлівыя ў блуканнях па лясных сцежках застануцца без узнагароды. Нібыта навабранцы, на Віцебшчыне пайшлі ў наступ грыбы-каласавікі. І хоць самы актыўны сезон ціхага палявання выпадае на восень, аднак многія здабываюць і цяпер неблагія трафеі. Не ўсё трапляе на дамашнюю патэльню. Толькі нарыхтоўшчыкі Віцебскага лесагаспадарчага аб’яднання прынялі ўжо некалькі тон першых лісічак. А неўзабаве запрацуе канвеер па зборы яблыкаў, чырвонай рабіны, журавін, грыбоў і другіх лясных дароў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter