Што будуюць на Марасейцы?

У цэнтры Масквы ўзводзіцца беларускі Дзелавы і культурны комплексПра будаўніцтва Беларускага інфармацыйна-культурнага і навукова-тэхнічнага цэнтра — так ён называўся — ішла размова летась у канцы кастрычніка на каардынацыйнай нарадзе лідараў беларускіх суполак. Аб праекце мы расказвалі (гл.: “Талака працуе на будучыню”) на пачатку красавіка. Важна, што беларускае Пасольства ў Расіі ўважліва ставіцца да прапаноў суайчыннікаў па дзейнасці цэнтра. “Мы зацікаўлены ў тым, каб беларусы ўсіх расійскіх рэгіёнаў падключаліся да вялікай працы, каб мы ўзаемадзейнічалі з вамі на пастаяннай аснове, — акцэнтаваў увагу кіраўнікоў суполак саветнік-пасланнік Пасольства Алег Іваноў. — Нам хочацца, каб максімальна быў задзейнічаны ваш вялікі творчы, інтэлектуальны патэнцыял”.
У цэнтры Масквы ўзводзіцца беларускі Дзелавы і культурны комплекс

Будынак Пасольства: рэстаўрацыя<br />Пра будаўніцтва Беларускага інфармацыйна-культурнага і навукова-тэхнічнага цэнтра — так ён называўся — ішла размова летась у канцы кастрычніка на каардынацыйнай нарадзе лідараў беларускіх суполак. Аб праекце мы расказвалі (гл.: “Талака працуе на будучыню”) на пачатку красавіка. Важна, што беларускае Пасольства ў Расіі ўважліва ставіцца да прапаноў суайчыннікаў па дзейнасці цэнтра. “Мы зацікаўлены ў тым, каб беларусы ўсіх расійскіх рэгіёнаў падключаліся да вялікай працы, каб мы ўзаемадзейнічалі з вамі на пастаяннай аснове, — акцэнтаваў увагу кіраўнікоў суполак саветнік-пасланнік Пасольства Алег Іваноў. — Нам хочацца, каб максімальна быў задзейнічаны ваш вялікі творчы, інтэлектуальны патэнцыял”.
Беларускія артысты на фальклорным свяце ў цэнтры Масквы. 1988 год[/b]<br />А як цяпер ідзе будаўніцтва? У падборцы “Маскоўскія беларусы не забываюць пра сваю радзіму”, змешчанай на пачатку верасня ў газеце “Вечерняя Москва”, ёсць адказ і на гэтае важнае пытанне. Нашы калегі падалі і топ-5 самых вядомых у Расіі нашых суродзічаў: гэта авіяканструктар Павел Сухі, дыпламат Андрэй Грамыка, касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, акцёр Мікалай Яроменка-малодшы. Пытанне да Алега Іванова, інтэрв’ю з якім ёсць у падборцы, гучала так: “А што за грандыёзная будоўля вядзецца побач з будынкам беларускага пасольства ў расійскай сталіцы?”. І дыпламат расказаў, што побач там разгорнута будаўніцтва Дзелавога і культурнага комплексу (ДКК), адкрыццё запланавана на сярэдзіну наступнага года. “Гэта, без перабольшання, рэспубліканскі праект, — падкрэсліў Алег Іваноў. — Цэнтр будзе складацца з сямі паверхаў, тры з якіх — падземныя. На яго плошчах мы мяркуем размясціць кінаканцэртную залу, выставачныя павільёны, бібліятэку ўнікальнай беларускай літаратуры, арганізаваць заняткі нядзельнай школы, праводзіць адукацыйныя курсы па музыцы, танцах, аратарскім майстэрстве, нацыянальнай кухні. Разлічваем, што тут змогуць прадстаўляць свае інавацыйныя распрацоўкі і навукоўцы. Звяртаю ўвагу: у гэтай дзейнасці няма камерцыйнага складніка. Доступ у ДКК будзе вольным. Натуральна, гэта вельмі няпроста рабіць. Але мы лічым, што менавіта так можна і трэба папулярызаваць беларускую культуру і мастацтва”. На шляху ўзаемаабагачэння брацкіх культур, лічыць дыпламат, не павінна быць перашкодаў.
У прэс-службе Пасольства нам патлумачылі: адначасова вядзецца рэстаўрацыя і рамонт у будынку дыпмісіі. А ён, як вядома, у цэнтры Масквы: вуліца Марасейка, дом 17/6. Раней гэта быў палац вядомага дзяржаўнага дзеяча Расіі, графа Мікалая Пятровіча Румянцава. Таму ўсе работы праводзяцца беражліва, акуратна, па ўстаноўленых правілах, з разуменнем гістарычнай каштоўнасці аб’екта.
Між тым не ўсе ведаюць: пад тынкам залаў палаца Румянцава, магчыма, прыхаваны фрагменты ўнікальных карцін. Пра тое летась мы размаўлялі ў Маскве з былым супрацоўнікам дыпмісіі. На сайце Пасольства ёсць цікавы аповед пра гісторыю будынка, там можна прачытаць: асабняком з 1793 года валодаў граф Пётр Румянцаў-Задунайскі. Фельдмаршал, знакаміты палкаводзец, які праславіўся ў Сямігадовай, а затым у Турэцкай вайне 1770-90-х гадоў. Герою прысвячаў радкі Аляксандр Пушкін. Дык вось, па загадзе графа дом быў распісаны ўнутры карцінамі баталій руска-турэцкай вайны, у якіх ён удзельнічаў. Будынак перайшоў у спадчыну спачатку старэйшаму сыну графа, Мікалаю Румянцаву, затым — малодшаму Сяргею. Паводле некаторых успамінаў, калі ўжо не Румянцавы былі там гаспадарамі, то нейкі купец “саскабліў і счысціў усе тыя слаўныя ўспаміны”. А калі не ўсе?
Дапамагчы ў пошуках маглі б і беларускія фізікі: як вядома, пад кіраўніцтвам акадэміка Мікаля Казака ў Нацыянальнай акадэміі навук паспяхова дзейнічае Міжнародная навуковая лабараторыя аптычнай дыягностыкі. І створаны ўжо ўнікальныя прыборы, якія дазваляюць “глядзець скрозь сцены”, аналізаваць склад розных матэрыялаў без іх разбурэння.

Іван Іванаў

На здымках:
Будынак Пасольства: рэстаўрацыя
Беларускія артысты на фальклорным свяце ў цэнтры Масквы. 1988 год
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter