ШЧАСЦЯ – БЯЗМЕЖНАГА, ЗДАРОЎЯ – ЗАЎСЁДНАГА

жадае ваша родная «Народная»!

З Новым годам, шаноўныя нашы чытачы!
Як самым родным людзям, як самым найлепшым сябрам “Народная газета” жадае вам шчасця і дабрабыту, здароўя і ўдач. Няхай 2011-ы стане для вас і вашых блізкіх годам любові, натхнення і плёну, прыемных уражанняў, радасных сустрэч, патрэбных набыткаў і добрых здзяйсненняў!
Дзякуй за тое, што былі разам з намі. Спадзяёмся, так яно будзе і надалей. Ужо ў першым нумары наступнага года вас чакае шмат цікавага, карыснага і... новага. Пра што размова — раскрываць сакрэт не будзем (праўда,  аб адным сюрпрызе вы ўжо ведаеце — у пачатку года вы атрымаеце ў падарунак ад рэдакцыі некалькі календароў — рэлігійны, месяцовы і асобны насценны з выявай Ірыны Дарафеевай). Усё астатняе пабачыце самі вельмі хутка — балазе, да 2011-га засталося ўсяго некалькі гадзін.
Няхай сёння ўвечары ў вашым утульным доме за вашым навагоднім сталом  збяруцца самыя жаданыя госці, няхай на ім будзе ўсяго ўдосталь, няхай гучаць на вашай бяседзе добрыя словы, вясёлыя песні, шчыры смех.

Да сустрэчы ў 2011-м!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter