Шанц для тых, хто спазнiўся

Пачалася рэгiстрацыя абiтурыентаў на тэсцiраванне ў рэзервовы дзень
Абiтурыентам, якiя раней былi зарэгiстраваны на iспыт у перыяд з 1 мая па 1 чэрвеня i не з’явiлiся на яго па ўважлiвых прычынах, патрэбна перарэгiстравацца ў перыяд з 4 па 8 лiпеня ў адным з пунктаў, што забяспечваюць рэгiстрацыю на рэзервовы дзень.
Як паведамiў БЕЛТА дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiнiстэрства адукацыi Беларусi Мiкалай Фяськоў, уважлiвай прычынай можа лiчыцца хвароба абiтурыента, хвароба або смерць блiзкiх родзiчаў, згублены дакумент, якi пацвярджае асобу, спазненне на iспыт з-за парушэння графiка работы грамадскага транспарту, адсутнасць магчымасцi ў тэстуемага, якi пражывае на тэрыторыi iншай дзяржавы, своечасова прыбыць у Рэспублiку Беларусь, удзел у мiжнародных алiмпiядах i спабор-нiцтвах, спартыўных зборах пры наяўнасцi хадайнiцтва органаў дзяржаўнага кiравання, а таксама памылка, дапушчаная рэгiстратарам, якая стала падставай для забароны на ўдзел абiтурыента ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, або iншыя непрадбачаныя абставiны, што перашкодзiлi ўдзелу ў iспыце i пацверджаны дакументальна.
У выключных выпадках на разгляд арганiзацыйных камi-сiй пунктаў рэгiстрацыi абiтурыентаў на ўдзел у цэнтралiзаваным тэсцiраваннi ў рэзервовы дзень могуць выносiцца i iншыя ўважлiвыя прычыны, пацверджаныя дакументальна. 
Не будуць дапушчаны да iспытаў тыя юнакi i дзяўчаты, якiя не з’явiлiся на тэсцiраванне ў асноўны дзень i не прадставiлi камiсii пацвярджальных дакументаў, якiя былi выдалены за парушэнне правiлаў пры праходжаннi цэнтралiзаванага тэсцiравання ў асноўны дзень яго правядзення, а таксама тыя абiтурыенты, якiя жадаюць палепшыць вынiкi мiнулага тэсцiравання. Як адзначыў Мiкалай Фяськоў, рэгiстрацыя абiтурыентаў для праходжання тэсцiравання ў рэзервовы дзень (12 лiпеня) праводзiцца толькi ў ВНУ-каардынатарах. У адпаведнасцi з загадам Мiнiстэрства адукацыi такiмi ВНУ вызначаны Брэсцкi дзяржаўны тэхнiчны унiверсiтэт, Гродзенскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя Я.Купалы, Вiцебскi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт, Гомельскi дзяржаўны тэхнiчны унi-версiтэт iмя П.В.Сухога, Беларуска-Расiйскi унiверсiтэт i Беларускi дзяржаўны унi-версiтэт. Аднак на iспыт усiм неабходна прыбыць у БДУ.
Да праходжання цэнтралiзаванага тэсцiравання могуць быць дапушчаны абiтурыенты, якiя раней былi зарэгiстраваны на iспыт у перыяд з 1 мая па 1 чэрвеня. Рашэнне аб рэгiстрацыi або аб адмове дапусцiць да цэнтралiзаванага тэсцiравання прымаюць толькi арганiзацыйныя камiсii пунктаў рэгiстрацыi.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter