Мадэрнізацыя ў ААТ «Мазырскі домабудаўнічы камбінат» дазволіла выйсці на новы ўзровень узвядзення жылля
Абнаўленне прадпрыемства завяршылася ў мінулым годзе — сёння яго вынікі радуюць будаўнікоў. Бо цяпер у цэхах камбіната сэндвіч-панэлі шпаклююць як трэба, згодна з усімі стандартамі. Так што ўжо непасрэдна на будоўлі яны не патрабуюць дадатковых «мокрых» работ. Гэтая тэхналогія значна скарачае тэрміны будаўніцтва і памяншае канчатковы кошт будучых кватэр.
Да канца года будаўнікі прадпрыемства плануюць, што з іх матэрыялаў будзе ўведзена ў эксплуатацыю 80 тыс. квадратных метраў жылля ў Мазыры (на здымку). Характэрна, што дамы, за рэалізацыю праектаў якіх бяруцца на камбінаце, у асноўным энергаэфектыўныя. А значыць, канчатковы спажывец эканоміць двойчы — і на этапе будаўніцтва, і пасля засялення ў свае сцены.
Фота: БЕЛТА