Сацыяльна значная, актуальная, запатрабаваная

У Беларусі ў наступным годзе плануецца выдаць 123 назвы сацыяльна значных кніг, якія фінансуюцца з бюджэту. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава.У тым ліку 114 назваў выданняў выпусцяць дзяржаўныя выдавецтвы, сярод іх 27 — шрыфтам Брайля для дзяцей-інвалідаў па зроку. У 2008 годзе на фінансаванне выпуску сацыяльна значнай літаратуры з бюджэту будзе выдзелена 2 мільярды 404 мільёны рублёў.Пры фарміраванні плана выпуску сацыяльна значных выданняў у 2008 годзе прымаліся да ўвагі актуальнасць прапанаваных праектаў, чытацкі попыт на выданні.