Выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” папоўніла фонды вядучых расійскіх бібліятэк, музеяў і архіваў

Самы лепшы падарунак

Унікальныя кнігі з серыі “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” цяпер ёсць у Расійскай акадэміі навук, Дзяржаўным гістарычным музеі, Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, Навуковай бібліятэцы Маскоўскага дзяржуніверсітэта імя М. Ламаносава, Дзяржаўнай публічнай гістарычнай бібліятэцы Расіі, Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў ды іншых. Факсімільныя выданні кіраўнікам гэтых устаноў перадаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі пад час святочнага мерапрыемства, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, што прайшло ў Амбасадзе Беларусі ў Маскве.

“Лёс выданняў Скарыны розны: некаторымі зачытваліся, і таму яны захаваліся, іншыя ж былі знішчаны, — казаў Раман Матульскі. — Арыгіналаў засталося вельмі мала. Мы вырашылі аднавіць усе кнігі першадрукара і сабраць разам. Прычым пры жыцці Скарыны яго кнігі ніколі не стаялі побач”.

Голас Радзімы № 38 (3542), чацвер, 5 кастрычніка, 2017 у PDF
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter