Сімвалы нацыі

Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга ў Мінску адзначылі канцэртам

Вялікім святочным канцэртам у сталічным парку Перамогі мінчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга.

Гэта свята штогод адзначаецца ў другую нядзелю мая ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны ад 26 сакавiка 1998 года.

Сімвалы нашай краiны — Дзяржаўны герб і сцяг — адлюстроўваюць гістарычныя i духоўныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.

Канчатковае ўсталяванне цяперашняй сімволікі адбылося ў 1995 годзе. На рэспубліканскім рэферэндуме грамадзяне рэспублікі падтрымалі яе, таму што яна найбольш адпавядала рэаліям сучаснага развіцця беларускай дзяржавы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter