Шахцёры, якія здабываюць соль, як правіла, не пакутуюць на хваробы дыхальных шляхоў

Ружовая ці белая — выбірай смела

Навукоўцы сцвярджаюць, што трыста мільёнаў гадоў таму на месцы горада Салігорска ў Мінскай вобласці плёскалася вада, у ёй вадзіліся рыбы, малюскі, ракаскарпіёны. Ішоў час, адны кантыненты апускаліся, другія паднімаліся. Глеба, дзе раслі папаратнікі, аказвалася пад вадой, марское дно станавілася сушай. Салёная вада мора выпарвалася, солі крышталізаваліся ў вялікі шматколерны слоены пірог пад шматметровым пластом пароды.


У саляной лячэбніцы ў Салігорску

Спецыялісты даўно адзначылі, што шахцёры, якія здабываюць соль, як правіла, не пакутуюць на хваробы дыхальных шляхоў. Не дзіўна, у забоі роўная тэмпература +16 градусаў і аптымальная, стабільная вільготнасць. Але галоўнае — гэта лёгкія іоны, мікраскапічная, у долі мікрона аэразоль, якая выдзяляецца калійнай паваранай соллю. Яны стымулююць органы дыхання, вяртаюць да паўнацэннага жыцця хворых на бранхіяльную астму, хранічны бранхіт, паліноз.

Падобныя лячэбніцы ёсць ва Украіне, Арменіі, Кыргызстане, на Урале. Але ў іх, як і ў іншых здраўніцах Еўропы і Азіі, не знойдзеш палат, абсталяваных індывідуальнай сістэмай праветрывання. У Салігорску яна ёсць — абараняе пацыента ад хваробатворных мікробаў суседа.

І наўрад ці дзе ўбачыш, каб сцены, падлога і столь складаліся адначасова са слаёў двух відаў солі — белай каменнай і ружовай калійнай. У адной палаце белага больш, у другой — ружовага. Дзякуючы гэтаму ме­дыкі, улічваючы асаблівасці захворвання, змяшчаюць пацыента туды, дзе яму больш карысна.

Вераніка Патворава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter