Рэцэпт закаталi ў пластык

В Минске все поликлиники начали выдавать электронные рецепты

Iнфарматызацыя мінскіх паліклінік практычна завершана
Сапраўдную рэвалю-цыю ў электроннай ахове здароўя ў бліжэйшыя пяць гадоў абяцаюць нам медыкі. Кіраўнік аддзела арганізацыйна-метадычнага і сістэмна-тэхнічнага суправаджэння інфарматызацыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя Сямён Палякоў расказаў, што Сусветны банк выдзеліў нашай краіне пазыку ў памеры 125 млн долараў на праект мадэрнізацыі аховы здароўя. Адзін з яго кампанентаў — істотнае развіццё інфарматызацыі. На гэты напрамак мяркуюць выдаткаваць 65 млн долараў.

— Будзе створана адзіная цэнтральная інфармацыйная платформа аховы здароўя. А таксама інтэграваная медыцынская карта з пажыццёвым архівам на хворага, — расказаў Сямён Максімавіч. — Інфармацыя будзе збірацца ў Рэспубліканскім цэнтры апрацоўкі дадзеных, што ў Калодзішчах. Усе арганізацыі аховы здароўя будуць узаема-   дзейнічаць праз платформу. Такая структура ёсць у Эстоніі, Харватыі і іншых краінах. Акрамя таго, пацыент зможа стварыць свой асабісты кабінет і атрымліваць зваротную сувязь з паліклінікай.

Для гэтага плануецца распрацаваць стандарты электроннай аховы здароўя. І гэта важна, бо дазволіць наладжваць узаемны абмен інфармацыяй паміж установамі.

Інфарматызацыя патрэбна, каб перавесці абарот медыцынскай уліковай дакументацыі — амбулаторную карту і гісторыю хваробы — у электронны фармат. А далей важна звязаць усе ўстановы аховы здароўя ў адзіную сетку для абмену інфармацыяй. Пакуль узаемадзеянне з выкарыстаннем электронных дадзеных адбываецца паміж спецыялістамі адной медустановы, калі не лічыць тэлемедыцыну.

— Тэлемедыцына — гэта медыцына на адлегласці, — растлумачыў Сямён Максімавіч. — У нашай краіне кансультацыі ажыццяўляюцца толькі па лініі ўрач-урач. Напрыклад, узнікае складаны выпадак у раённай бальніцы і трэба тэрмінова ўдакладніць дыягназ у калег з рэспубліканскага цэнтра. Для гэтага неабходна хутка перадаць дадзеныя. Анлайн-кансультацыя вельмі ўплывае на тактыку лячэння.

Электронны запіс на прыём да ўрача, выклік яго на дом па інтэрнэце, інфармацыйныя рэсурсы ў інтэрнэце, электронны рэцэпт, электронная чарга — гэта ўсё інфарматызацыя. Тое, што працуе ўжо. Пацыенты ацанілі: камфортна, зручна, знімае псіхалагічны стрэс.

Галоўны ўрач 39-й паліклінікі Мінска ацаніла перавагі электроннай аховы здароўя:

— Урачу вельмі зручна выпісваць электронны варыянт рэцэпта, паколькі ў базе ўстановы відаць, якія лекі, у якой дозе і якой формы выпуску зарэгістраваныя ў краіне. Доктар адзначае патрэбнае ў рэцэпце, і інфармацыя тут жа паступае правізару. Факт пакупкі таксама фіксуецца ў базе да-дзеных. Урач бачыць, ці купіў пацыент лекі. І што ён купляў па прызначэнні другога ўрача.

У Мінску лакальная інфарматызацыя паліклінік амаль завершана. У рэгіёнах сітуацыя складаней. У паловы ўрачоў на працоўных месцах няма камп’ютараў. Таму частку сродкаў накіруюць у цэнтральныя раённыя бальніцы, паліклінікі ў гарадах, абласныя бальніцы.

Інфармацыйная бяспека — немалаважная праблема. Калі з`явіцца адзіны цэнтр, то і яна будзе вырашацца. Па ахове інфармацыі распрацаваны дакументы. Усе дадзеныя на пацыента павінны будуць перадавацца па каналах сувязі ў зашыфраваным выглядзе.

drug-olya@yandex.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Автор фото: Александр СТАДУБ
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости