Рэлiквii крэйсера

У Бабруйскiм краязнаўчым музеi адкрылася выстава, прысвечаная «Варагу»

У Бабруйскiм краязнаўчым музеi адкрылася выстава, прысвечаная легендарнаму «Варагу»

Арганiзатар выставы – былая бабруйчанка, цяпер жыхарка Масквы Анжалiка Ладыгiна. Трэба аддаць ёй належнае: Анжалiка Яўгенаўна сабрала багаты гiстарычны матэрыял пра крэйсер «Вараг» i арыгiнальна яго аформiла.

Гэты крэйсер – адметная старонка ў гiсторыi руска-японскай вайны 1904 года i Расiйскага ваенна-марскога флоту, прыклад доблесцi i гераiзму. Ён адзiн выступiў супраць японскай эскадры. Японцы, як вядома, паставiлi ультыматум «Варагу», якi знаходзiўся ў карэйскiм порце Чамульпа, — здацца. Аднак ён не пайшоў на гэта. «Вараг» выпусцiў па працiўнiку 1105 снарадаў. У вынiку быў патоплены японскi мiнаносец, пашкоджаны чатыры крэйсеры i флагман «Нанiва».

«Вараг» атрымаў пяць прабоiн, страцiў амаль усе гарматы. Афiцэр i 30 маракоў былi забiтыя, 5 афiцэраў i 85 маракоў параненыя i кантужаныя… Не маючы магчымасцi працягваць бой, крэйсер вымушаны быў вярнуцца ў порт. Маракi разлiчвалi адрамантаваць карабель, але пашкоджаннi былi настолькi сур’ёзнымi, што ад гэтай задумы давялося адмовiцца. У вынiку «Вараг» затапiлi, адкрыўшы кiнгстоны. Подзвiг крэйсера быў ацэнены не толькi на радзiме (чаго варта толькi песня «Вараг», якая i сёння папулярна ў народзе). У Сеуле стварылi музей памяцi ге-рояў «Варага» i ўзнагародзiлi яго капiтана Усевалада Руднева ордэнам «Узыходзячага сонца».

— Сярод членаў каманды «Варага» быў i мой прадзед Мiхаiл Часлававiч Пракаповiч, — распавядае Анжалiка Ладыгiна. – Ужо па прозвiшчы можна здагадацца, што ён беларус па нацыяналь-насцi. Нарадзiўся ў Iгуменскiм павеце Мiнскай губернi, на службу ў флот быў залiчаны ў 1900 годзе. Спачатку навабранцам, а затым мараком. Узнагароджаны ордэнам. З 1901 года знаходзiўся на крэйсеры «Вараг» i разам з яго камандай удзельнiчаў у бiтве пры Чамульпа. Прадзеду пашчасцiла выжыць. Вярнуўся дамоў, як i ягоныя таварышы, праз нейтральныя парты. Мне трапiўся здымак 1914 года, дзе прадзед з сям’ёй. З гэтага здымка i пачалося: я зацiкавiлася лёсам не толькi майго продка, але i карабля, на якiм ён служыў. Пачала збiраць матэрыялы, наведалася ў музей Ваенна-марскога флоту ў Санкт-Пецярбургу.

Мне трапiлiся карта бою «Варага» з японскай эскадрай, рэдкiя паштоўкi, прысвечаныя той падзеi, старонка рэгiстрацыйнай кнiгi экiпажа, пiсьмо аднаго з маракоў сваёй мацi, а таксама фотаздымкi спуску «Варага» на ваду, сустрэчы на яго борце расiйскага iмператара Мiкалая II з кайзерам Германii…

Наўрад цi ўдалося б мне сабраць свае экспанаты, калi б не дапамога нашчадкаў гэтай каманды «Варага», з якiмi я падтрымлiваю цесныя сувязi. Мы штогод збiраемся на радзiме капiтана карабля Усевалада Фёдаравiча Руднева ў вёсцы Савiна пад Тулай, дзе, дарэчы, таксама iснуе ягоны музей.

Сваю гiсторыю абавязкова трэба ведаць. Яна ўзвышае, духоўна ўзбагачае, робiць нас больш свядомымi. Зараз я працягваю пошук беларусаў з каманды «Варага», якiх было нямала. Таму звяртаюся да чытачоў газеты: калi хто якiя звесткi мае, паведамляйце ў карпункт «Р» у Бабруйску цi ў мясцовы краязнаўчы музей.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter