Композитор Игорь Крутой предлагает свою музыкальную концепцию церемонии открытия и закрытия II Европейских игр-2019

Рэкорды, раскладзеныя па нотах

Арганізацыяй цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў зоймецца творчая каманда пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Ігара Крутога. Учора старшыня кампаніі «АРС» сустрэўся з міністрам культуры Юрыем Бондарам і генеральным дырэктарам Белдзяржфілармоніі Аляксандрам Гарбарам, каб абмеркаваць  некаторыя моманты супрацоўніцтва.



Адразу адзначым, канцэпцыя свята яшчэ не дапрацавана. Літаратурны сцэнарый каманда Ігара Крутога павінна падрыхтаваць да 25 кастрычніка. Пасля спатрэбіцца некалькі тыдняў на ўдакладненні, а потым не-пасрэдна і пачнецца работа па падрыхтоўцы цырымоніі. Тады ж, лічыць кампазітар, можна будзе весці прадметную размову і пра сюжет, і пра зорных удзельнікаў свята. Адзінае, што ўдалося даведацца ў маэст-ра, — праект будзе расказваць пра гісторыю і традыцыі нашай краіны. Але канцэпцыю пабудуюць менавіта так, каб гэта было зразумела і цікава гледачам з усяго свету.  

Чаму выбар па арганізацыі гэтага важнага свята выпаў на Ігара Крутога і  яго каманду? Адказвае міністр культуры Юрый Бондар: — Мы каля паўгода вывучалі сусветны рынак паслуг у гэтым кірунку, шукалі кам-панію, якая б мела вопыт арганізацыі такіх маштабных мерапрыемстваў.  Прадзюсарская фірма «АРС» зда-лася нам блізкай па многіх сваіх падыходах, у тым ліку і разуменні менталітэту нашага народа.

Кампанія, якую ўзначальвае Ігар Крутой, сапраўды мае вялікі вопыт правядзення розных свят, у тым ліку спартыўных. Першым такім досведам былі 7-я Азіяцкія гульні ў Казахстане ў 2011 годзе. Як прызнаўся Ігар Якаўлевіч, тады яго кампанія шмат чаму навучылася і, што называецца, набіла гузоў. Затым літаральна адзін за адным пайшлі прапановы аб арганізацыі двух мерапрыемстваў у Казані: 27-й летняй Універсіяды і чэмпіянату свету па плаванні:

— Зараз у нас новае выпрабаванне — II Еўрапейскія гульні ў Мінску. Наша задача — паказаць усяму свету Беларусь ва ўсёй красе. Спадзяюся, што ад нашага супрацоўніцтва будзе сінергія: і Беларусь, і мы будзем задаволеныя ўзроўнем, на якім правядзём гэтае мерапрыемства.

Цікава, што ў праекта будуць два рэжысёры: з расійскага боку — Аляксей Сечанаў, з беларускага — Аляксандр Вавілаў. Першы вядомы па канцэртах расійскіх зорак: Сяргея Лазарава, Мікалая Баскава, Філіпа Кіркорава і іншых. Ён жа рэжысіраваў цырымоніі спартыўных спаборніцтваў у Расіі і Казахстане ў складзе каманды Ігара Крутога. Вавілаў жа зрабіў сабе імя на «Славянскім базары ў Віцебску», «Залатым шлягеры» і іншых беларускіх фестывалях. Ён мае таксама дачыненне да мюзіклаў «Дуброўскі» і «Казанова», якія былі пастаўлены сіламі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Словам, гэта людзі вопытныя і з добрым густам.

І нягледзячы на тое, што падрабязнасці цэрымоній адкрыцця і закрыцця Еўрагульняў-2019 пакуль не раскрываюцца, вядома — пройдуць яны, што называецца, па ўсіх законах жанру. А гэта значыць, што ў чэрвені ў Мінск прыедзе як мінімум адна сусветная зорка. Хутка даведаемся яе імя.

stepuro@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter