Райскі паэтычны сад.

Боровикова, Р.А. Сад на шляпке возлюбленной: любовная лирика /Раиса Боровикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 64 с.

Боровикова, Р.А. Сад на шляпке возлюбленной: любовная лирика /Раиса Боровикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 64 с.

У апошнія гады Раіса Баравікова досыць актыўна працуе ў галіне дзіцячай літаратуры. Адна за другой прыйшлі да чытача яе кнігі — “Казкі астранаўта” , “Казкі з гербарыя”, “Казачныя аповесці пра міжпланетнага пажарніка і іншых мамурыкаў”. Што да “Казак астранаўта”, то следам за выданнем 2006-га адбылося і яе перавыданне — тыражом у 17 тысяч  экзэмпляраў. Але ж Раіса Андрэеўна — вядомая паэтэса, аўтар многіх паэтычных зборнікаў. І вось выдавецтва “Літаратура і Мастацтва” выпусціла ў свет вершаваную кнігу Раісы Баравіковай “Сад на шляпке возлюбленной”. Там сабраны разам паэтычныя творы вядомай паэтэсы ў перакладзе на рускую мову. Сярод перакладчыкаў — Ізяслаў Катляроў, Пётр Кошаль, Валерый Грышкавец, Юрый Сапажкоў і іншыя майстры мастацкага слова. Усе вершы, якія аб’яднаны ў раздзелы “Желанья тайного минута” і “Как бабочка с руки..: Из восьмистиший последних поцелуев”, — пра каханне. Лірычная гераіня Раісы Баравіковай адкрывае чытачу вялікую і бязмежную планету пачуццяў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter