Расце апетыт на чашніцкі керамзіт

Прадукцыя завода керамзітавага гравію ў г. Новалукомлі Чашніцкага раёна – стратэгічны “валютны” тавар. Ахвотна купляюць яго керамзіт краіны Балтыі, асабліва эстонцы. Не спыняюцца пакеты заказаў на лёгкую, цёплую, экалагічна вытрыманую сыравіну і ад мясцовых будаўнікоў — ПМК-58, ГППМК-71, трэста № 16 г. Наваполацка, шэрага віцебскіх спажыўцоў арыгінальнага “хлеба будоўлі”. Нездарма керамзітабетонныя блокі і сыпучы гравій робяцца ўсё больш канкурэнтаздольнымі пры ўзвядзенні жылля ў вёсцы: яно такое ж цёплае, як і драўлянае, а ўзводзіцца намнога хутчэй.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter