
Сетка пятага пакалення стане падмуркам развіцця інфраструктуры для праграмы лічбавай эканомікі Беларусі.
5G — новае пакаленне высакаскораснай перадачы дадзеных, працяг развіцця папярэдніх стандартаў: GSM, 3G, 4G / LTE. Тэхналогія 5G у будучыні стане
асноўным стандартам перадачы дадзеных. Яна забяспечыць не толькі больш высокую прапускную здольнасць у параўнанні з той, што даступная сёння, але і істотна меншыя затрымкі перадачы дадзеных. Сеткі 5G увасобяць ідэі ўсеагульнай сувязі людзей, рэчаў, працэсаў і дадзеных, рэалізуюць канцэпцыю «інтэрнэту рэчаў».
З тэхналагічнага пункта гледжання, сеткі сувязі 5G будуць мець у параўнанні з 4G больш высокую хуткасць і нізкія затрымкі перадачы інфармацыі. Базавыя станцыі 5G дазволяць забяспечыць звышскорасную перадачу дадзеных — 1 Гбіт/с і больш на адну абаненцкую прыладу, а пікавая хуткасць — на ўзроўні 19 Гб/с пры затрымцы перадачы інфармацыі на ўзроўні менш за адну мілісекунду.
— У нашых планах у бліжэйшы год паступова пашыраць пакрыццё тэставай сеткі ў Мінску для апрабавання магчымасцей новай тэхналогіі. Асабліва цікавыя вопытныя зоны для тэсціравання беспілотнага транспарту, у медыяіндустрыі і іншых рашэннях, — падзяліўся з карэспандэнтам «Р» Алег Сядзельнік, генеральны дырэктар кампаніі beCloud, якая запусціла вопытныя зоны. — Акрамя таго, сетка пятага пакалення забяспечыць базу для развіцця індустрыяльнага «інтэрнэту рэчаў», а таксама стане падмуркам развіцця інфраструктуры для праграмы лічбавай эканомікі Беларусі.

Развіццё 5G у нашай краіне, безумоўна, зойме час. Дарэчы, больш надзённая задача — паўсюдна ўкараніць тэхналогію 4G. На дадзены момант сувязь чацвёртага пакалення пакрывае каля 70 працэнтаў тэрыторыі краіны. Мінсувязі плануе да канца 2020 года ў абласных цэнтрах і ўсіх раённых гарадах з

— Сусветная супольнасць чакае поўнага хуткага завяршэння работ Міжнародным саюзам электрасувязі па распрацоўцы стандарту 5G. Адначасова з гэтым у многіх краінах арганізавана тэсціраванне пілотных зон сеткі сотавай рухомай электрасувязі пятага пакалення, у тым ліку ў Беларусі. Такім чынам, наша краіна актыўна праводзіць падрыхтоўчыя, арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па ўкараненні сетак 5G у бліжэйшай перспектыве. Дзейнасць у галіне электрасувязі, у тым ліку выкарыстанне радыёчастотнага спектра, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі» і Палажэннем аб парадку выкарыстання радыёчастотнага спектра, якія ў поўнай меры распаўсюджваюцца і на сеткі сотавай рухомай электрасувязі стандарту 5G.
ikras@sb.by