Расправілі крылы

Уведзена ў строй чарговая птушкафабрыка кампаніі «Сервалюкс»

У вёсцы Лежнеўка Магілёўскага раёна ўведзена ў строй чарговая птушкафабрыка кампаніі «Сервалюкс».

Новы філіял разлічаны на выпуск 18 тысяч тон мяса птушкі ў год. Ён стаў трэцяй вытворчай пляцоўкай «Сервалюкса» на Магілёўшчыне.

— Гэта суперсучасны комплекс па вырошчванні і адкорме куранят-бройлераў, — адзначыў на цырымоніі адкрыцця старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік. — Перадавыя тэхналогіі, якія ляглі ў яго аснову, спрыяюць эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў і выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі.

Пётр Руднік адзначыў, што ў вобласці паспяхова рэалізуецца рэгіянальная праграма па павелічэнні пагалоўя птушкі. 10 гадоў таму рэгіён па гэтым паказчыку займаў адно з апошніх месцаў у краіне, а зараз стаў лідарам. «Сервалюкс» унёс у гэтыя дасягненні немалы ўклад. За восем год ён інвеставаў у развіццё, мадэрнізацыю і пашырэнне вытворчасці філіяла на Магілёўшчыне каля ста мільёнаў долараў. Звыш трэці прадукцыі сёння ідзе на экспарт.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter