Расквеціцца сталіца

Вуліцы, скверы, паркі і бульвары Мінска да пачатку лета будуць упрыгожаны тысячамі кветакБольш канкрэтную лічбу называе генеральны дырэктар “Мінскзеленбуда” Ігар Кушнярэвіч: да канца месяца ў Мінску плануецца высадзіць каля двух мільёнаў кветак. Паводле слоў спецыяліста, распрацавана салідная канцэпцыя кветкавага афармлення горада. Акрамя тых кветнікаў, што ёсць, з’явяцца новыя вялізныя клумбы ў скверы ля аўтавакзала “Маскоўскі”, каля Нацыянальнай акадэміі навук, на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Шафарнянскай, у зялёнай зоне насупраць гасцініцы “Турыст”, у раёне вуліцы Ванеева ды многіх іншых месцах.
Вуліцы, скверы, паркі і бульвары Мінска да пачатку лета будуць упрыгожаны тысячамі кветак

Гарадскія кветкіБольш канкрэтную лічбу называе генеральны дырэктар “Мінскзеленбуда” Ігар Кушнярэвіч: да канца месяца ў Мінску плануецца высадзіць каля двух мільёнаў кветак. Паводле слоў спецыяліста, распрацавана салідная канцэпцыя кветкавага афармлення горада. Акрамя тых кветнікаў, што ёсць, з’явяцца новыя вялізныя клумбы ў скверы ля аўтавакзала “Маскоўскі”, каля Нацыянальнай акадэміі навук, на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Шафарнянскай, у зялёнай зоне насупраць гасцініцы “Турыст”, у раёне вуліцы Ванеева ды многіх іншых месцах.
На Партызанскім праспекце, напрыклад, “пабудуюць” новыя — вертыкальныя — кветкавыя кампазіцыі. Цяпер актыўна высаджваюцца тысячы кусцікаў віёлаў, ці братак. Пасля 15 мая, з надыходам цёплых начэй, горад упрыгожаць асноўныя віды кветкавых культур. Прычым колеравая гама кампазіцый таксама спецыяльна прадумваецца, падбіраецца.
З’явяцца ў горадзе і новыя кусты, дрэвы. Прычым сёлета іх будуць стрыгчы ў розных стылях: у выглядзе конусаў, цыліндраў, авалаў… Будзе чым любавацца!
Цяпер у Мінску яшчэ квітнеюць першацветы: нарцысы, цюльпаны, крокусы, гіяцынты, якіх мінулай восенню было высаджана каля 230 тысяч! Псіхолагі сцвярджаюць, што іх пяшчотныя фарбы хутка пазбаўляюць усіх ад зімовай хандры, паляпшаюць настрой, наладжваюць на рамантычны лад.

Іна Ганчаровіч

На здымку:
Гарадскія кветкі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter