Раскрыта гучная справа

Выбух ля будынка КДБ у Віцебску — справа рук дамы бальзакаўскага ўзросту.

Выбух ля будынка КДБ у Віцебску — справа рук дамы бальзакаўскага ўзросту.

Па версіі следства, самаробную выбуховую прыладу да будынка Камітэта дзяржбяспекі ў лістападзе мінулага года падклала 43-гадовая жыхарка Віцебска. Днямі ёй прад’яўлена абвінавачанне.

— На месцы здарэння былі знойдзены фрагменты бляшанкі з-пад энергетычнага напою, клейкая стужка і шэраг доказаў, якія дазволілі ўстанавіць палавую прыналежнасць злачынцы, факт наяўнасці ў яго пэўнага захворвання і ўрэшце ідэнтыфікаваць падазронага, — расказаў на брыфінгу начальнік упраўлення па Віцебскай вобласці Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Шалухін. — Злачынцам аказалася жанчына, рабочая аднаго з прадпрыемстваў Віцебска, яна затрымана.

Дома ў падазронай следчыя знайшлі яшчэ чатыры аналагічныя выбуховыя прылады, шмат піратэхнічных вырабаў і запісы з рэцэптамі выбухованебяспечных сумесяў. Цікава, што раней жанчына ўжо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці: яна крала і біла вітрыны, паводле яе слоў, з-за недахопу адрэналіну. Аматарка вострых адчуванняў не замужам, аддае перавагу мужчынскім відам спорту і такому ж стылю адзення.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter