Радзіма вачыма дзяцей

Міжнародная выстава дзіцячага малюнка “На сваёй зямлі” разгорнута ў экалагічным Цэнтры дзяцей і юнацтва ў Мінску
Міжнародная выстава дзіцячага малюнка “На сваёй зямлі” разгорнута ў экалагічным Цэнтры дзяцей і юнацтва ў Мінску.

У экспазіцыі прадстаўлены малюнкі юных мастакоў з Беларусі, Германіі, Грузіі, Індыі, Інданэзіі, Казахстана, Кеніі, Кітая, Тайланда, Турцыі, Украіны, якія аб’ядноўвае тэма радзімы.

Працы для выставы былі адабраны па выніках конкурсу. Як паведаміў старшыня журы Леанід Гоманаў, усяго ў Мінск даслана больш за дванаццаць тысяч твораў, з якіх і вылучаны лепшыя.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter