Радок ваеннай памяці

Рускі пісьменнік і журналіст Васіль Аглоблін ваяваў на ПухавіччынеЗ Пухавіччынай, з Мінскай вобласцю часоў Вялікай Айчыннай звязаны лёсы многіх творчых асоб з розных месцаў былога Савецкага Саюза.
Рускі пісьменнік і журналіст Васіль Аглоблін ваяваў на Пухавіччыне

Пісьменнік Васіль АглоблінЗ Пухавіччынай, з Мінскай вобласцю часоў Вялікай Айчыннай звязаны лёсы многіх творчых асоб з розных месцаў былога Савецкага Саюза. Вядомыя, напрыклад, такія факты. Непадалёку ад Рудзенска напрыканцы акупацыі Беларусі выдадзены быў паэтычны зборнік рускага паэта Усевалада Сабліна “Мсціўцы”. Праз Пухавіччыну пралеглі франтавыя шляхі пазней шырока вядомага паэта-песенніка Міхаіла Матусоўскага. Сярод тых, хто сустрэў вайну ў чэрвені 41-га на Міншчыне, паблізу чыгуначнай станцыі Пухавічы, быў і Васіль Аглоблін. “Нарадзіўся 14 студзеня 1920 года ў сяле Чымеева — цяпер Белазерскі раён Курганскай вобласці. Дзяцінства прайшло на Далёкім Усходзе,” — знаходзім падказкі ў інтэрнэце. А ваяваў ён у складзе 8-й паветрана-дэсантнай брыгады. На жаль, у самога Васіля Дзмітрыевіча ўжо пра той час не распытаеш. Ветэран вайны, літаратар пайшоў з жыцця ў 1995 годзе.
У Вялікую Айчынную пасля года жорсткіх баёў у складзе брыгады В. Аглоблін патрапіў у нямецкі палон. Родным прыйшло паведамленне аб гібелі Васіля. Прыйшло адразу, як толькі брыгада аказалася ў акружэнні. А дэсантнік яшчэ працягваў знішчаць ворагаў, і ў палон патрапіў толькі 5 мая 1942 года. Пад Вязьмай, у раёне станцыі Дзягілева Смаленскай вобласці. Прайшоў праз канцлагеры і астрогі ў Драгобычы, Хемеры і Хамме. У Дортмундзе працаваў на заводзе. Двойчы спрабаваў уцячы. Перад вызваленнем знаходзіўся ў Бухенвальдзе.
Пасля ён ізноў служыў у войску. Дэмабілізаваўся 30 снежня 1945 года. А ў сярэдзіне студзеня 46-га быў ужо ў Чалябінску. Працаваў журналістам у газеце “Копейский рабочий”, займаў пасады адказнага сакратара і намесніка рэдактара. Некалькі гадоў кіраваў літаб’яднаннем “Уголек”. Выступаў у друку з паэтычнымі і празаічнымі творамі. У рукапісе засталіся раман “Падземны гул” і зборнік вершаў “Я па зямлі хадзіў лёгка”. Пэўна ж, у тых кнігах — і фрагменты з пухавіцкай ваеннай памяці…
Пэўна, даўно пара выдаць анталагічны літаратурна-мастацкі зборнік з тэкстамі пісьменнікаў розных народаў, якія ваявалі на Беларусі. Відавочна, пашанотнае месца ў кнізе зоймуць і тэксты Васіля Аглобліна. А пакуль — землякі з замежжа могуць пашукаць у іх згадкі пра Беларусь

Алесь Карлюкевіч

На здымку:
Пісьменнік Васіль Аглоблін
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter