Пушчанскія скарбы

У Спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Белавежская пушча набудзе яшчэ большую значнасць
У Спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Белавежская пушча набудзе яшчэ большую значнасць

Як ні дзіўна, раней каштоўнасць пушчы не была ацэнена належным чынам. Намеснік гендырэктара нацыянальнага парка па навуковай рабоце Васіль Арнольбік паведаміў пра вынікі экспертызы пушчы, ініцыяванай Камітэтам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: “Высветлілася, што многія яе тэрыторыі, якія раней не фігуравалі ў Спісе сусветнай спадчыны, заслугоўваюць таго, каб там апынуцца”.
Раней пушча падпадала толькі пад адзін з крытэрыяў ацэнкі прыродных аб’ектаў: яна ахоўвалася як аб’ект выключнага прыроднага хараства і эстэтычнай важнасці. “Але ж многія віды жывёл і раслін захаваліся толькі ў Белавежскай пушчы, яна адпавядае і двум новым крытэрыям прыроднай каштоўнасці”, — удакладніў навуковы супрацоўнік Вячаслаў Краўчук. Пушча ўключае найбольш важнае ці значнае натуральнае асяроддзе для захавання ў ім біяразнастайнасці, у тым ліку знікаючых відаў выключнай сусветнай каштоўнасці. І гэта выдатны ўзор эка- ці біяпрацэсаў у эвалюцыі і развіцці зямных, прэснаводных, берагавых экалагічных сістэм і раслінных і жывёльных папуляцый.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter