В Полоцком районе исполняют песни уникальным способом «в перехлест»

Прыцягальны спеў

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей папоўніўся новым аб’ектам. Статус нематэрыяльнай каштоўнасці нада­дзены «Спеўнай традыцыі выканання купальскіх і жніўных песень «у пера­хлёст» у вёсцы Багатырская Полацкага раёна Віцебскай вобласці».

spevyuperahlyost.blogspot.com

Носьбіты гэтай традыцыі — удзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Галасы спадчыны», які існуе пры Багатырскім сельскім Доме культуры з 1971 года. На працягу многіх гадоў яны разам з работнікамі культуры раёна збіралі матэрыял, шукалі, як і калі выконваліся песні, размаўляючы са старэйшым пакаленнем мясцовых жыхароў вёскі Багатырская, а таксама суседніх населеных пунктаў. Спяваюць на Полаччыне сапраўды па-асабліваму. Калектыў дзеліцца на дзве часткі. Першая група запявае, цягне доўгую ноту, а на ёй уступае другая група выканаўцаў. Атрымліваецца той самы «перахлёст».

Такая манера спеваў на Полаччыне існуе здаўна, паведамляе прысвечаны традыцыі сайт spevyuperahlyost.blogspot.com. «У перахлёст» выконваюцца асобныя жніўныя і купальскія песні. Яны разгортваюцца павольна, спакойна, паступова дасягаючы сапраўднай свабоды i шырынi. У сучасны перыяд традыцыя практыкуецца ў натуральных умовах падчас правядзення раённых свят «Засеўкі», «Зажынкі», «Дажынкі», «Купалле на Полаччыне». Абрадавыя дзеі гэтых свят абавязкова пачынаюцца спевамі «ў перахлёст», прымеркаванымі да пэўных рытуальных дзей. Дзякуючы «Галасам спадчыны» манера спеваў «у перахлёст» атрымала другое жыццё і сярод мола­дзевых фальклорных калектываў Полацкага раёна. На практычныя заняткі па вывучэнні песень на Полаччыну штогод прыязджаюць выкладчыкі і студэнты ўстаноў адукацыі і культуры, музыканты, спевакі.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter