Киностудия «Союзмультфильм» собирается снять второй сезон «Простоквашино»

Прыгоды працягваюцца

Прэм’ера мультсерыяла, які стаў працягам савецкіх анімацыйных карцін «Трое з Прастаквашына», «Канікулы ў Прастаквашыне» і «Зіма ў Прастаквашыне», адбылася вясной 2018 года. Нягледзячы на пэўную крытыку, мультсерыял карыстаецца вялікім поспехам. Ужо выпушчана 27 серый па 6,5 хвіліны кожная. Першапачаткова было запланавана зрабіць усяго 30 мультфільмаў. Але нядаўна кінастудыя «Саюзмультфільм» аб’явіла, што ўжо ідзе праца над другім сезонам праекта. У ім плануецца як мінімум 22 эпізоды. Яны будуць выходзіць раз на тры тыдні.

У адрозненне ад савецкіх мультфільмаў дзеянне новага серыяла адбываецца ў 2018—2020 гадах. У ­Дзя­дзі Фёдара цяпер ёсць малодшая сястра Вера ­Паўлаўна, якая сябруе з грызуном па мянушцы Тама-Тама. ­Матроскін і Шарык завялі фермерскую гаспадарку і асвойваюць новыя тэхналогіі. Нядаўна ў мультсерыяле з’явілася новая гераіня — ­няня Маргарыта Мегераўна. Яе вырашылі накіраваць у Прастаквашына бацькі дзяцей, каб яна перш за ўсё сачыла за маленькай дзяўчынкай Верай Паўлаўнай, якая ўвесь час спрабуе ўдзельнічаць у нейкіх прыгодах, прыдуманых яе сяброўкай.

mila@sb.by


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter