Эма Стоўн названа самай высокааплатнай актрысай

Прыгажуні і мільёны

book-face.ru
Паводле рэйтынгу Forbes, выканаўца галоўнай ролі ў фільме “Ла-Ла Лэнд”, за якую 28-гадовая Стоўн атрымала “Оскар”, зарабіла за апошні год 26 мільёнаў долараў. Крыху не “дапрацавала” да гэтай лічбы Джэніфер Эністан. Яе заробак склаў 25,5 мільёна долараў. Вядома, што 48-гадовая актрыса забяспечвае сябе, здымаючыся не толькі ў фільмах, але і ў рэкламе. Эністан супрацоўнічае з такімі магутнымі кампанямі, як Emirates airlines, Smartwater, Aveeno і Living Proof.

На трэцім месцы актрыса Джэніфер Лоўрэнс з бюджэтам 24 мільёны. Летась яна была ў лідарах спісу. Меліса Макарці з 18 мільёнамі долараў змяніла другую пазіцыю на чацвёртую. У пяцёрцы найбагацейшых аказалася таксама Міла Куніс (15,5 млн). Дэбютавала ў рэйтынгу брытанка Эма Уотсан, якая падзяліла шостае месца з Шарліз Тэрон. Яны зарабілі за апошні год па 14 мільёнаў долараў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter