Прыемнага апетыту ад... “Філіп Морыс”

Трэці год запар Віцебскае абласное аддзяленне Беларускага фонду міласэрнасці і здароўя сумесна з прадстаўніцтвам кампаніі “Філіп Морыс Менеджмент Сэрвісэз Б.В.” у Беларусі ажыццяўляе праграму падтрымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны на беларускай поўначы. Сёлета звыш тысячы былых абаронцаў Айчыны атрымаюць у падарунак ад прадстаўніцтва кампаніі харчовыя наборы і віншавальныя паштоўкі. У склад харчовага набору ўключаны мясныя і рыбныя кансервы, макаронныя вырабы, крупы, сланечнікавы алей, чай, салодкія пачастункі і бутэлька святочнага віна. Сустрэчы з ветэранамі Вялікай Перамогі только што адбыліся ў горадзе Глыбокае. На чарзе віншаванні і ўручэнні прадуктовых набораў у Докшыцкім раёне і Музеі Бацькі Міная ў Віцебску. Для апошніх у дадатак яшчэ падрыхтаваны запрашальныя білеты на канцэрт групы “Самацветы” ў летні амфітэатр.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter