«Прыдняпроўе» прапануе

У Магилёве з поспехам прайшоў бізнес-форум «Прыдняпроўе»

Цікавасць патэнцыяльных інвестараў выклікаў праект забаўляльнага комплексу «Задыяк», які прадставіла на бізнес-форуме «Прыдняпроўе» ў Магілёве адно прыватнае прадпрыемства.

У яго складзе — амаль сорак аб’ектаў, у тым ліку аквапарк, акіянарыум, казіно, канцэртная зала, траса для картынга, экстрым-парк. Улады горада пазнаёмілі ўдзельнікаў форуму і з іншымі інвест-праектамі, у якіх можа прыняць удзел беларускі і замежны бізнес. На выставе таксама былі прадстаўлены дасягненні мясцовай прамысловасці. Як паведамiў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, горад у першую чаргу зацікаўлены ў развіцці жыллёвага будаўніцтва, інфраструктуры, мадэрнізацыі прадпрыемстваў.

«Прыдняпроўе» аб’яднала дзясяткі кампаній з Еўропы, Азіі, Афрыкі. Напярэдадні яго адкрыцця ўлады Магілёва і карэйскага горада Пхачхона падпісалі мемарандум аб узаемавыгадным доўгатэрміновым супрацоўніцтве. Бакі маюць намер і далей развіваць сяброўскія сувязі, заснаваныя на гандлёва-эканамічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter