Президент направил поздравление участникам и гостям Дня белорусской письменности в Добруше

У Добрушы падчас урачыстыга адкрыцця Дня беларускага пісьменства намеснік прам'ер-міністра Ігар Петрышэнка зачытаў прывітанне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі:

«Паважаныя сябры, сярдэчна віншую вас з Днем беларускага пісьменства, які селета сабраў сяброў на славутай беларускай зямлі, ў гасцінным Добрушы. Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян. Умацаванне духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край і паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з“ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучае, зберагаючы як найвялікшы скарб сувязь пакаленняў. Беларусы заўседы шанавалі пісьмовае слова, пачатак якому на нашай зямлі далі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі і якое пяцьсот год таму Францыск Скарына аздобіў у друкаваную кнігу. Слаўныя традыцыі продкаў-асветнікаў годна пряцягвалі Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч і Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ і Іван Шамякін, на малой радзіме якога праходзіць мерапрыемства. Непахісная вера, багатая культурная спадчына і шчырае, таленавітае слова здольныя захаваць згоду між народамі і падарыць усім надзею на лепшае. У гэтым наперш за ўсе наівялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства. Жадаю гасцям і ўдзельнікам свята моцнага здароўя, жыццевай мудрасці, дабрабыту, натхнення і плену ў працы, мірнага неба і асабістага шчасця».


Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter