Для Нацыянальнага гістарычнага музея ўзвядуць арыгінальны будынак

Праз чатыры гады - наваселле

Плануецца, што гэта адбудзецца ў 2021 годзе. Каля двух гадоў спатрэбіцца на распрацоўку праектнай дакументацыі і канцэпцыі музея, яшчэ прыкладна столькі ж — на ўзвядзенне будынка. Пакуль дакладна вядомы толькі месца, дзе ён будзе знаходзіцца, і яго плошча. Нацыянальны гістарычны музей пераедзе на праспект Пераможцаў — будынак для яго з’явіцца насупраць Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і зойме тэрыторыю каля 16 тысяч квадратных метраў. Прадугледжваецца ўнутраны дворык, на верхнім паверсе будзе ўладкаваны зімовы сад, а на самым ніжнім узроўні — падземны паркінг. Адно з архітэктурных бюро ўжо прапанавала сваё бачанне аб’екта: фасад, стылізаваны пад слуцкі пояс. Ёсць таксама ідэя зрабіць вонкавую сцяну будынка ў выглядзе мультымедыйнага экрана.

Па новым адрасе прапішацца не толькі Нацыянальны гістарычны музей, але і два яго філіялы — Музей прыроды і экалогіі і Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Стары будынак на вуліцы Карла Маркса, 12, калі яго пакінуць музею, будзе выкарыстоўвацца для захавання яго фондаў, якія сёння налічваюць каля 500 тысяч каштоўных рарытэтаў.

Улічваючы, што музей павінен увасобіць у сваёй экспазіцыі ўсю гісторыю краіны, спецыялісты пастараюцца максімальна абагульніць і ўлічыць канструктыўныя прапановы грамадзян па яго канцэпцыі і экспазіцыйнай падачы матэрыялу.

Падрыхтавала Міла Кавалёва

Фота museums.by

infong@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter