Праз 60 год сустрэнемся ў Жылічах!

60 год таму ў Жыліцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым каледжы, што ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, адбыўся першы пасляваенны выпуск маладых аграномаў.

У 1951 годзе гэта была Бабруйская трохгадовая агранамічная школа. Высокакваліфікаваны калектыў выкладчыкаў даваў грунтоўныя веды па раслінаводстве, жывёлагадоўлі, механізацыі, электрыфікацыі і іншых галінах сельскай гаспадаркі.

Многія з выпускнікоў сельгаскаледжа ў далейшым дасягнулі значных поспехаў, павысіўшы адукацыю, сталі выдатнымі кіраўнікамі і спецыялістамі арганізацый і прадпрыемстваў розных куточкаў Беларусі, ёсць сярод іх выдатныя навукоўцы, даследчыкі.

Запрашаем выпускнікоў Жыліцкага сельгаскаледжа 1951 года зноў сустрэцца ў сценах роднай установы адукацыі, успомніць былыя гады — гады вучобы, імкнення да лепшага, юнацтва.

Паважаныя выпускнікі, чакаем вас 7 верасня ў Жыліцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым каледжы.

Тэлефон для даведак (802237)32-3-19 — прыёмная навучальнай установы.

Уладзімір Уладзіміравіч БЕЛЫ, дырэктар установы адукацыі «Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter