Праязная «юбілейка»

Пачалі прадаваць жэтоны, выпушчаныя да 30-годдзя падземкі

У мінскім метро пачалі прадаваць жэтоны, выпушчаныя да 30-годдзя падземкі.

Ад ужо звыклых іх адрознівае малюнак на адным з бакоў. Тут размешчаны выявы станцый метро, якія запусцілі ў 1984 годзе, — па адной на кожнай «юбілейцы». Андрэй Кузьмін, прэс-сакратар метрапалітэна, паведамляе, што ўсяго плануецца выпусціць 600 тысяч святочных жэтонаў. Паступаць у продаж яны будуць да 30 чэрвеня — дня нараджэння падземкі. Дзейнічаць жа працягнуць і пасля свята.

Цікава, што колер новых жэтонаў застаўся малінавым. Аказваецца, гэта адна з шасці ступеняў іх абароны.

Каштуе «юбілейка», як і звычайны жэтон, 3700 рублёў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter