До окончания приема заявок на участие в национальном отборе на «Евровидение-2021» остаются считанные дни

Правілы дыктуе час

У выканаўцаў, якія мараць выступіць на еўравізійнай сцэне, яшчэ ёсць шанс заскочыць у апошні вагон — заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы прымаюцца да 31 студзеня. Пазнаёміцца з палажэннем конкурсу, размясціць неабходныя дакументы, інфармацыю пра сябе і песню можна на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by — медыяхолдынг традыцыйна выступае арганізатарам праекта як адзіны прадстаўнік Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў нашай краіне.

vchaspik.ua

Упершыню ў гісторыі нацыянальнага адбору трэба даслаць відэазапіс выканання кампазіцыі ў рэжыме жывога гуку. Па ўмовах конкурсу песня павінна быць камерцыйна не рэалізаваная і доўжыцца не больш за тры хвіліны. Моўныя абмежаванні адсутнічаюць. Да ўдзелу ў нацыянальным адборы запрашаюцца як беларускія, так і замежныя артысты ад 16 гадоў. Заяўкі могуць дасылаць салісты, дуэты або калектывы складам не больш за шэсць чалавек.

У якім фармаце пройдзе фінал нацыянальнага адбору, будзе вызначана арганізатарамі з улікам эпідэміялагічнага становішча. На сёння таксама дакладна не вядома, якім чынам артысты выступяць на «Еўрабачанні-2021», якое адбудзецца ў Ратэрдаме 18, 20 і 22 мая. Арганізатары мяркуюць, што не ўсе ўдзельнікі змогуць прысутнічаць на конкурсе з-за закрытых меж або знаходжання на самаізаляцыі, таму просяць прадстаўнікоў краін папярэдне запісаць свае выступленні. Відэаролікі стануць гарантам выступлення артыстаў на «Еўрабачанні-2021». Здымкі ў фармаце live-on-tape пройдуць у студыі той краіны, якую будзе прадстаўляць артыст. Пры гэтым арганізатары конкурсу будуць назіраць за запісам выступлення анлайн.

Да таго ж удзельнікам «Еўрабачання-2021» дазваляецца выкарыстоўваць загадзя запісаны бэк-вакал. Гэта зроблена для таго, каб знізіць колькасць членаў дэлегацыі і тэхнічную нагрузку на вяшчальніка-арганізатара. Выканаўчы супервайзер конкурсу Марцін Остэрдаль так каменціруе гэтыя змены:

— Урокі, якія мы атрымалі вясной 2020 года, заключаюцца ў тым, што нам неабходна быць гатовымі да глабальнага крызісу, і менавіта таму мы адаптавалі правілы конкурсу. Трэба быць больш гнуткімі і ўносіць змены нават у сам фармат, улічваючы гэтыя складаныя часы.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter