Праваслаўныя храмы Камянеччыны

Кніжка пад такой назвай прэзентавана ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Ігнатоўскага.

Кніжка пад такой назвай прэзентавана ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Ігнатоўскага.

Яе аўтарамі сталі людзі, неабыякавыя да гісторыі роднага краю —  дырэктар Высокаўскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійна-тэхнічнага каледжа Юрый Сахарчук, выкладчыкі Ларыса Бішчук і Аляксандр Карпішук, а таксама настаяцель Свята-Сімяонаўскай царквы Камянца іерэй айцец Сергій Буркоўскі. Тут увасобіўся матэрыял, сабраны на працягу года ў вандроўках па раёне, — аповеды свяшчэннікаў і мясцовых жыхароў, шматлікія фотаздымкі цэркваў.

— Наша кніга нерэлігійнага характару, — зазначыў падчас прэзентацыі Юрый Сахарчук. — Яе мэта — паказаць чытачу багацце  праваслаўных храмаў на нашай зямлі. Мы хацелі прыцягнуць увагу людзей да прыгажосці.

Васямнаццаць арганізацый сталі добраахвотнымі фундатарамі, ахвяраваўшы сродкі на тое, каб дайшла да чытачоў тысяча экзэмпляраў унікальнага выдання. На апошніх старонках кнігі размешчана зручная карта, на якой адзначаны ўсе цэрквы раёна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter