Прадукты “выспелi”

“Гарызонт”, “Атлант”, “Мiлавiца”, “Вiцязь” i “МАЗ” сталi пераможцамi конкурсу “Брэнд года-2004” у намiнацыi “Гонар рэспублiкi”. Нязменных на працягу апошнiх гадоў лiдэраў з цягам часу могуць пацяснiць таварныя знакi харчовага рынку, дзе цяпер назiраецца сапраўдны бум.

“Гарызонт”, “Атлант”, “Мiлавiца”, “Вiцязь” i “МАЗ” сталi пераможцамi конкурсу “Брэнд года-2004” у намiнацыi “Гонар рэспублiкi”. Нязменных на працягу апошнiх гадоў лiдэраў з цягам часу могуць пацяснiць таварныя знакi харчовага рынку, дзе цяпер назiраецца сапраўдны бум.

На ўдзел у конкурсе падалi заявы ўладальнiкi 57 брэндаў, якiя належаць да 31 таварнай групы. Ацэнку “раскручанасцi” гандлёвых марак дало прафесiйнае мiжнароднае журы i 1,5 тысячы звычайных спажыўцоў з розных рэгiёнаў рэспублiкi, якiя сталi рэспандэнтамi сацыялагiчнага апытання. Спецыялiсты з Беларусi, Расii, Украiны, Лiтвы, Латвii, ЗША адкрыццём года назвалi новую гандлёвую марку “Камунаркi” — “Sweet Dance”. Самымi абароненымi брэндамi яны прызналi гарэлачны “Крышталь” i “Солнечные паруса” — прадстаўнiка сферы прадукцыi для будаўнiцтва i рамонту. Гран-пры прысудзiлi “Слодычу”. Спецыяльныя прызы за развiццё брэндавай свядомасцi насельнiцтва атрымалi “Малочны гасцiнец” (Мiнскi гармалзавод N 2), “Молочный мир” (Гродзенскi малочны камбiнат), “Бабулiна крынка” (Магiлёўскi малочны камбiнат), “Свiтанак” (Жодзiна). Як паказала апытанне спажыўцоў, яны часцей узгадваюць беларускiя брэнды i купляюць прадукцыю перш-наперш беларускiх марак. Так, айчынныя вытворцы надзейна заваявалi сiмпатыi спажыўцоў у такiх таварных групах, як халадзiльнiкi, тэлевiзары, абутак, пячэнне, шакалад, малочныя прадукты. У той жа час у сферы касметыкi “Белiта” змагаецца з “Oriflame”. “Белавiя” дзелiць сваё першынство з “Аэрафлотам”. “Крынiца” i “Лiдскае” спрачаюцца за лiдэрства з “Балтыкай”. Сярод прадпрыемстваў хуткага харчавання сёння дамiнуе “MаcDonalds”, i над гэтым чыноўнiкам сферы гандлю варта было б задумацца. Што тычыцца пральных машын, то спажыўцы таксама ў першую чаргу ўзгадваюць замежныя брэнды — “Indesit”, “Bosch”. Поўнае няведанне гандлёвых марак беларускiя спажыўцы прадэманстравалi ў галiне бытавой i радыётэхнiкi, медыцынскiх, будаўнiчых, iнфармацыйных паслуг, фiтнес-цэнтраў. Менавiта ў сферы паслуг варта чакаць актыўнага развiцця новых брэндаў, адзначыла карэспандэнту “НГ” старшыня аргкамiтэта конкурсу “Брэнд года”, дырэктар цэнтра сiстэмных бiзнес-тэхналогiй “Satio” Жанна Грынюк. З цягам часу прадаўцы тавараў i паслуг усё большую ўвагу звяртаюць на брэнд як на дзейсны аргумент у канкурэнтнай барацьбе. — Актыўнасць брэндаў, безумоўна, узрасла, — адзначыла яна. — Аднак далейшы рост вельмi стрымлiваюць адмiнiстрацыйныя бар’еры i пэўная непадрыхтаванасць гандлёвых арганiзацый да работы ў новых умовах. Далейшае развiццё падзей нашмат залежыць ад таго, цi будуць вырашаны гэтыя праблемы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter