Проезд в общественном транспорте можно будет оплачивать телефоном

Прад’явіце ваш смартфон!

Тэлекам-аператар velcom да канца года плануе запусціць у краіне сэрвіс па аплаце смартфонам праезду ў грамадскім транспарце. Для разлікаў гаджэтам спатрэбіцца толькі бясплатная віртуальная карта v-banking, якая з гэтага аўторка даступная абанентам любога аператара сувязі.

Смартфонам можна будзе аплачваць праезд у метро і наземным транспарце, а таксама разлічвацца ў крамах, кафэ і іншых установах.
фота ligazakon.ru

Начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў падзяліўся з карэспандэнтам «Р», што смартфонам можна будзе аплачваць праезд у метро і наземным транспарце. Ім таксама можна будзе разлічвацца ў крамах, кафэ і іншых установах. Для аплаты трэба толькі паднесці прыладу да бескантактавага тэрміналу. Аплата адбываецца ў долі секунды. Інфармацыя аб праходжанні плацяжу адразу з'яўляецца на экране смартфона.

Аформіць бясплатную віртуальную карту можна ў мабільным дадатку. Наведваць офіс банка для гэтага не патрабуецца: дадатак дазваляе прайсці рэгістрацыю ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі. Створаная Нацбанкам платформа папросіць пазначыць прозвішча, імя, асабісты нумар і нумар тэлефона. Па сутнасці, смартфон замяняе сабой банкаўскую бескантактавую карту. І да тэрмінала ў краме мы прыкладаем не картку, а тэлефон. Гаджэт заўсёды пад рукой — разлічвацца ім зручна і бяспечна.

Бескантактавымі банкаўскімі картамі ужо нікога не здзівіш, ды і плаціць за тавары і паслугі смартфонам можна ўжо год як. А вось плаціць за праезд у грамадскім транспарце праз экран свайго тэлефона пакуль у навінку.

Аднак ужо цяпер са смартфонам, роўна як і з бескантактавымі банкаўскімі картамі аднаго з банкаў краіны, можна прайсці праз турнікет на трох станцыях: «Плошча Леніна», «Плошча Якуба Коласа» і «Каменная горка». Што значна эканоміць час — не трэба стаяць у чарзе ў касу: прыклаў да валідатара тэлефон і бягом у вагон. 

На працягу месяца метрапалітэн плануе ўкараніць аплату бескантактавымі банкаўскімі картамі абсалютна на ўсіх станцыях метро, таму ўсімі відамі смартфонаў, якія падтрымліваюць такую функцыю, таксама можна будзе разлічыцца за праезд. 

Ілля НОВІКАЎ
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter