Пра мінулае і пра будучыню…

Беларускую мову ў Маскоўскім дзяржуніверсітэце сталі вывучаць не толькі філолагі, але і гісторыкіБеларуская мова ўжо даўно выкладаецца на філалагічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. А нядаўна гэтая дысцыпліна была ўключана і ў праграму студэнтаў, якія вывучаюць гісторыю постсавецкіх краін. Пра гэта паведаміў дэкан гістарычнага факультэта навучальнай установы Сяргей Карпаў на навукова-практычнай канферэнцыі “Расія — Беларусь — Саюзная дзяржава: гуманітарнае вымярэнне”.Сяргей Карпаў адзначыў, што нельга вывучаць гісторыю краіны без ведання яе мовы.
Беларускую мову ў Маскоўскім дзяржуніверсітэце сталі вывучаць не толькі філолагі, але і гісторыкі
Беларуская мова ўжо даўно выкладаецца на філалагічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. А нядаўна гэтая дысцыпліна была ўключана і ў праграму студэнтаў, якія вывучаюць гісторыю постсавецкіх краін. Пра гэта паведаміў дэкан гістарычнага факультэта навучальнай установы Сяргей Карпаў на навукова-практычнай канферэнцыі “Расія — Беларусь — Саюзная дзяржава: гуманітарнае вымярэнне”.
Сяргей Карпаў адзначыў, што нельга вывучаць гісторыю краіны без ведання яе мовы. Таму цяпер кожны студэнт у Маскоўскім дзяржуніверсітэце, які вывучае гісторыю Беларусі, вывучае і беларускую мову.
Навукова-практычная канферэнцыя была прымеркавана да 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй. У ёй удзельнічалі вядучыя расійскія і беларускія навукоўцы і палітолагі. Пад час сустрэчы яны абмяркоўвалі пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін у гуманітарнай сферы, а таксама перспектывы развіцця еўразійскага інтэграцыйнага працэсу.
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад час канферэнцыі падпісаў дзве дамовы аб супрацоўніцтве — з гістарычным факультэтам Маскоўскага дзяржуніверсітэта і Нацыянальна-культурнай аўтаноміяй “Беларусы Масквы”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter