Постави помнiк Бульбе

“З бульбы ўсё: бліны і каша, прападзі ты, доля наша”, – часам казалі мы, беларусы. Кажам, самі з сябе пацепваючыся. Бо добра ведаем, што калі гэта самая доля, і даволі, прынамсі, ніштаватая, у нас ёсць, то ў многім дзякуючы якраз Яе Вялікасці Бульбе.
“З бульбы ўсё: бліны і каша, прападзі ты, доля наша”, – часам казалі мы, беларусы. Кажам, самі з сябе пацепваючыся. Бо добра ведаем, што калі гэта самая доля, і даволі, прынамсі, ніштаватая, у нас ёсць, то ў многім дзякуючы якраз Яе Вялікасці Бульбе. Яна ратавала нас ад галоднай смерці ў гадзіны цяжкіх выпрабаванняў. Яна і сёння, калі ўсё ва ўсіх ёсць, як у Грэцыі, калі ад велізарнай колькасці розных прысмакаў і далікатэсаў вочы разбягаюцца, на нашым стале. Мы яе парым, варым, смажым, дзяром на дранікі, калдуны, бабку — ці не дзве тысячы страў з яе можам прыгатаваць. Адным словам, як пра нас людзі кажуць – бульбашы. Такой вось прыкметай сваёй нацыянальнай адметнасці і ганарымся. Вось так узнікла ідэя, якую мы і выносім на суд чытачоў. У Беларусі трэба паставіць помнік Бульбе! У знак прызнання яе бясспрэчных заслуг перад нацыяй, за шматгадовае і самаахвярнае ёй служэнне, за... Зрэшты, гэты лагічны рад можа працягнуць кожны, і, падаецца нам, ён можа быць бясконцым. Мы — за помнік Бульбе! Мы не можам адразу сказаць, якім ён будзе, дзе для яго знойдзецца месца, хто выдаткуе на гэта грошы, але спадзяёмся, што чытачы «Рэспублікі», жыхары нашай краіны выкажуцца на гэты конт і ўсе разам, грамадой, мы давядзём гэту пакуль абст-рактную ідэю да лагічнага завяршэння. Мы вельмі сур’ёзна за помнік Бульбе! А вы як мяркуеце? Бульба – гэта веха лёсу, памяць краіны. Чакаем вашых водгукаў, допісаў, прапаноў, эскізаў і малюнкаў. Пішыце на адрас «Рэспублікі», тэлефануйце па нумарах: 287-16-16, 287-15-34.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter