Попыт на “Арыну Радзівонаўну”

Пры дзіцячым садку-яслях № 1 у гарадскім пасёлку Шуміліна на Віцебшчыне дзейнічае незвычайны “Клуб бабуль”. Яны дапамагаюць выхавальніцам: разам з унукамі і ўнучкамі чытаюць і развучваюць вершы, ставяць казачныя інсцэніроўкі, спяваюць і танцуюць... І такі складны ды здатны “ансамбль” атрымаўся! Нездарма ж кажуць у народзе: “стары, што малы”. Поўнае паразуменне. Разам з папулярнасцю “Клуба бабуль” расце і яго членства. А вось пра “Клуб дзядуль” пакуль не чуваць. Хаця б не пашкодзіла нашым хлапчукам павучыцца мужнасці, рыцарству, высакароднасцi.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter