Помнить и — жить

Беларусь - шматнацыянальная дзяржава. Людзi розных нацыйянальнасцей жывуць у нашай краiне. Янка Купала ў 1919 годзе ў сваiм артыкуле "Незалежная дзяржава i яе народы" пiсаў: "Ужо адно тое, што мы дамагаемся быць самi гаспадарамi толькi нашага абшару, дзе жывуць беларусы ў яго этнаграфiчных межах, - ужо гэта даводзе, што мы падняволiць нiкога не думаем. Бо цi ж знойдзецца на свеце болей дэмакратычны па сваёй прыродзе i ўжыўчывы народ, як народ беларускi? Сама натура, сама яго гiсторыя сталеццямi гэтакiм ужо выгадавала. ...Права нацыянальнай меншасцi павiнна стаяць у нас нараўне з правам нашай беларускай большасцi. Кожны грамадзянiн нашага краю павiнен карыстацца i з роўнай пашаны, з роўнай абароны ў вачах права свету". Калi б беларускi пясняр апынуўся ў сучаснасцi, то, упэўнена, парадаваўся б за тое, што Беларусi жывуць адной сям'ёй. Мiжканфесiйны, мiжнацыянальны мiр ў Беларусi iснуе дзякуючы, эканамiчнай, сацыяльнай стабiльнасцi, а таксама беларускай талерантнасцi.
— Даныя шматлiкiх навуковых даследаванняў паказваюць, што большасць беларускiх грамадзян не ўлiчвае нацыянальных фактараў пры ацэнцы прафесiйных здольнасцей, пытанне нацыянальнай прыналежнасцi не мае вызначальнай ролi пры стварэннi сям’i, знаёмстве, — адзначае Юрый Уральскi, начальнiк аддзела па справах нацыянальнасцей Камiтэта па справах рэлiгii i нацыянальнасцей пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. — Палiтыка беларускай дзяржавы скiравана на захаванне стабiльнасцi мiжнацыянальных адносiн. Таму беларускае грамадства змагло захаваць iнтэрнацыянальны характар. I гэта дапамагае нам разам шанаваць сваю культуру, гiсторыю.
Паводле даных перапiсу насельнiцтва 1999 года, кожны пяты жыхар Беларусi — прадстаўнiк нацыянальнай меншасцi. 11 працэнтаў складаюць рускiя, 3,9 — палякi, 2,4 — украiнцы, 0,3 — яўрэi. У нашай краiне пражывае больш за 10 тысяч армян i татараў, прыкладна столькi ж цыганоў, больш за 6 тысяч лiтоўцаў i азербайджанцаў, больш за 4 тысячы малдаван i немцаў, 3 тысячы грузiнаў.
Каб больш даведацца пра людзей розных нацыянальнасцей, якiя жывуць побач з намi, мы пачынаем новы праект “Мы”. Раскажам вам пра тыя гарады i мястэчкi, дзе жывуць зараз прадстаўнiкi нацыянальных меншасцей, пра iх культуру, гiсторыю, вы даведаецеся, калi i чаму яны апынулiся ў Беларусi i як iм жывецца зараз. Будзем старацца пачуць усiх тых, хто адрознiваецца ад беларусаў мовай, традыцыямi, колерам скуры i валасоў, але любiць нашу сiнявокую краiну, бо яна — iх Радзiма.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter