Помніць Вена, помняць Альпы і Дунай. Костин Б.А., Маргелов А.В. Генерал армии Василий Маргелов. СПб.: Клуб “Ода”, 2010. — 328 [ 2 ] с.: ил.

Хто хаця б кропельку цікавіцца гісторыяй паветрана-дэсантных войск, не можа не ведаць Васіля Піліпавіча Маргелава, генерала арміі, Героя Савецкага Саюза, легендарнага нашага земляка, які хаця і нарадзіўся ў Екацярынаслаўлі (сённяшні Днепрапятроўск), але з’яўляецца выхадцам з сям’і касцюковіцкіх беларусаў і вырас, правёў дзяцінства ў Касцюковічах, на Магілёўшчыне. Вось пра Маргелава, яго ваенныя гады, унікальны ўклад гэтай асобы ў фарміраванне і развіццё паветрана-дэсантных войск Узроеных Сіл СССР і расказваецца ў кнізе санкт-пецярбургскага пісьменніка Барыса Косціна (дарэчы, таксама дэсантнік, служыў і ў Беларусі) і сына генерала — Аляксандра Маргелава. Уклад Маргелава-старэйшага і сапраўды ўнікальны, бо нават рускамоўная абрэвіятура “ВДВ” расшыфроўваецца як “Войскі дзядзькі Васі”. Калі ўжо імя застаецца ў фальклоры, то гэта шмат пра што гаворыць. У ёмістым кніжным фаліянце — і пра тое, як генерал удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Як камандзір 49-й гвардзейскай Херсонскай стралковай дывізіі вызваляў ад фашыстаў краіны Еўропы. І званне Героя Савецкага Саюза Маргелаву было прысвоена ў час вайны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter