Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У Мінску адкрыўся арт-парк гіганцкіх інсталяцый

Пляцоўка для творчасці

Дванаццаць велізарных шматметровых прасторавых аб’ектаў з дрэва, пластыку і металу да канца лета будуць упрыгожваць адно з самых рамантычных месцаў Мінска — набярэжную Камсамольскага возера.


Гэта ўжо трэцяя спроба сучасных мастакоў “упісаць” арт-аб’екты ў гарадскую прастору. Мяркуючы па рэакцыі гараджан і гасцей сталіцы, такое крэатыўнае новаўвядзенне прыйшлося ім даспадобы. Летась, напрыклад, у імправізаванай галерэі пабывала больш за мільён наведнікаў!

Сёлета экспазіцыя прысвечана 950-годдзю Мінска. На суд гледачоў прадстаўлены 12 інсталяцый беларускіх і замежных мастакоў. У кожную канструкцыю творца ўклаў канцэптуальную ідэю, звязаную або з гісторыяй горада, або з актуальнымі сучаснымі праблемамі. Аб’ядноўвае ўсе працы вялікі памер. Шматметровыя канструкцыі (некаторыя за пяць метраў) занялі востраў Камсамольцаў, што ў акваторыі Камсамольскага возера. Важаць канструкцыі да некалькіх дзясяткаў тон.

Тут ёсць жалезныя воіны, якія выклікаюць асацыяцыі пра першыя летапісныя згадванні Мінска. Пераносіць у мінулае “Унутраная прастора” Аляксандра Сакалова. Арт-аб’ект Анатоля і Івана Арцімовічаў “Планета”, у выглядзе пераплеценых мужчынскай і жаночай фігур, расказвае пра самае цудоўнае пачуццё — каханне. Сімвалам-пажаданнем радасці, дабрабыту і дастатку жыхарам і гасцям Мінска стала вялізная “Кружка”  Андрэя Шыловіча. Усім вядомы выраз: “Дом — поўная чара”. Ён, відаць, і натхніў аўтара на творчасць. 

Зінаіда Комінская

Голас Радзімы № 25 (3529), пятніца, 7 ліпеня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter