Конкурс «Песні зямлі беларускай» проводят совместно Министерство образования и лауреаты премии «За духовное возрождение» Евгений Олейник и Юлия Быкова

Песні зямлі беларускай

Прыняць удзел у конкурсе сярод маладых кампазітараў і аўтараў можна да 15 мая.

Ідэя адкрытага конкурсу аўтарскай песні «Песні зямлі беларускай» належыць Міністэрству адукацыі і лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» Яўгену Алейніку і Юліі Быкавай. Конкурс праводзіцца сярод аўтараў, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, установах вышэйшай адукацыі, з’яўляюцца працуючай моладдзю. Мяркуецца, дадзены праект дапаможа выявіць і падтрымаць найбольш таленавітых, яркіх і перспектыўных аўтараў, якія пішуць на рускай і беларускай мовах.

Для ўдзелу неабходна да 15 мая даслаць у афі­цыйную групу конкурсу «Песні зямлі беларускай» у сацы­яльнай сетцы ВКонтакте аўдыёзапіс, выкананы пад фанаграму або жывы акампанемент, а таксама анкету-заяўку.

Згодна з умовамі конкурсу, пераможцаў назавуць не пазней за 20 мая. Лепшых вызначыць прафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць Анатоль Ярмоленка, Аляксандр Саладуха, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, а таксама суарганізатары конкурсу Яўген Алейнік і Юлія Быкава. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі Міністэрства адукацыі і запросяць на грандыёзнае тэлевізійнае шоу, у якім лепшая аўтарская песня будзе выканана адным з членаў журы.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter