Персанажы ажылі на сцэне

Свята дзіцячай кнігі прайшло ў Юрмале пад час Дзён рускай культуры ў санаторыі “Беларусь”Ладзіла свята Асацыяцыя дзіцячых пісьменнікаў Латвіі. На сустрэчу з юнымі чытачамі, якія прыехалі ў санаторый з Гомельскай вобласці, завіталі пісьменнікі Уладзімір Новікаў, Людміла Межыньш і Станіслаў Валодзька. Яны прынеслі дзецям у падарунак свае кнігі з аўтографамі.
Дзеці з Гомельскай вобласці на літаратурным свяце ў ЮрмалеСвята дзіцячай кнігі прайшло ў Юрмале пад час Дзён рускай культуры ў санаторыі “Беларусь”
Ладзіла свята Асацыяцыя дзіцячых пісьменнікаў Латвіі. На сустрэчу з юнымі чытачамі, якія прыехалі ў санаторый з Гомельскай вобласці, завіталі пісьменнікі Уладзімір Новікаў, Людміла Межыньш і Станіслаў Валодзька. Яны прынеслі дзецям у падарунак свае кнігі з аўтографамі.
На сустрэчы гучалі вершы, песні, казкі і апавяданні. Выконвалі іх самі аўтары, што вельмі падабалася малым гледачам. І дзеці ўдзельнічалі ў казачных інсцэніроўках, з задавальненнем спявалі вядомыя песні. Свята праходзіла пры фінансавай падтрымцы Латвійскага прафсаюза мараходаў гандлёвага флоту.

Яніна Васілеўская, г. Юрмала, Латвія
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter