Перапіс у самым шырокім сэнсе

Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і Міністэрства статыстыкі Беларусі падпісалі Пагадненне аб рэалізацыі праекта, які будзе садзейнічасць правядзенню перапісу насельніцтва, які мае адбыцца ў 2009 годзе.
Выкарыстанне новых тэхналогій падчас перапісу ў 2009 годзе павінна садзейнічаць высокай дакладнасці кампанііПраект разлічаны да 2012 года. У перыяд яго рэалізацыі ЮНФПА прыцягне ў Беларусь неабходныя міжнародныя экспертныя рэсурсы, а таксама фінансавыя сродкі. Рэалізацыя праекта пачнецца пасля яго рэгістрацыі ў Міністэрстве эканомікі.

Супрацоўніцтва ЮНФПА і Міністэрства статыстыкі і аналізу ў межах праекта скіравана на падрыхтоўку нацыянальнай статыстычнай сістэмы да правядзення перапісу насельніцтва ў 2009 годзе дзеля забеспячэння высокай якасці вынікаў гэтага маштабнага мерапрыемства.

“Тэхналагічна перапіс насельніцтва 2009 года ў Беларусі будзе значна адрознівацца ад таго, што мы рабілі на папярэднім перапісе, — адзначыла намеснік міністра статыстыкі і аналізу Святлана Навасёлава. — Упершыню ў рэспубліцы будзе, напрыклад, ужывацца сканерны ўвод дадзеных. Ужыванне новых тэхналогій дазволіць павысіць якасць вынікаў перапісу”.

У выніку рэалізацыі праекта вынікі перапісу насельніцтва ў Беларусі 2009 года павінны быць даступныя не толькі ў выглядзе друкаваных публікацый, у форме табліц і аналітычных справаздач, але і ў электронным выглядзе, у тым ліку і ў Інтэрнэце.
Праект прадугледжвае таксама павышэнне інфармаванасці патэнцыяльных карыстальнікаў статыстычнай інфармацыі аб магчымасцях выкарыстоўвання вынікаў перапісу.
“Перапіс насельніцтва, як статыстычнае мерапрыемства, не заканчваецца адразу пасля моманту збору і апрацоўкі атрыманых у насельніцтва дадзеных, — падкрэсліў дырэктар ЮНФПА Пір Зібен, які прыбыў у Беларусь для падпісання пагаднення ад імя Фонду. — Сэнс перапісу ў тым, каб дадзеныя аб складзе і структуры насельніцтва краіны маглі быць максімальна эфектыўна выкарыстаныя як для аналізу і прагназавання становішча ў галіне дэмаграфіі і народанасельніцтва, так і пры прыняцці рашэнняў у сацыяльнай і эканамічнай сферах дзейнасці дзяржавы. Менавіта таму праект разлічаны да 2012 года і ўключае аказанне не толькі тэхнічнай дапамогі на этапах падрыхтоўкі і правядзення перапісу, але і прыцягненне міжнародных экспертных ведаў і абагульненага вопыту”.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter